навіны

«Думаў, што шэсце – за Лукашэнку». Гарадзенцу прысудзілі два гады «хіміі» за ўдзел у маршы пратэсту

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за свабоду». Горадня, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. (Фота: Мікола Камінскі / Вот Так / Белсат)
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за свабоду». Горадня, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. (Фота: Мікола Камінскі / Вот Так / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Вырак агучыла «суддзя» Маргарыта Ланцэвіч.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні прысудзіў слесара Мікіту Машуту да двух гадоў «хіміі» за ўдзел у пратэставым маршы ў 2020 годзе. Гарадзенец віны ў «актыўных дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак», на судзе не прызнаў і запэўніваў: думаў, што шэсце адбывалася ў падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша «Вясна».
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за свабоду». Горадня, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. (Фота: Мікола Камінскі / Вот Так / Белсат)
Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за свабоду». Горадня, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. (Фота: Мікола Камінскі / Вот Так / Белсат)
Паводле праваабаронцаў, суд не паверыў мужчыну, бо падчас маршу пратэсту ў Горадні ён меў пры сабе бел-чырвона-белы сцяг.
Суд над гарадзенцам адбыўся 5 снежня. Вырак вынесла так званая суддзя Маргарыта Ланцэвіч.
На судзе Мікіта Машута распавёў, што на Савецкую плошчу Горадні прыехаў, каб пайсці ў краму. Там пабачыў шмат людзей з бел-чырвона-белай і чырвона-зялёнай атрыбутыкай. І падумаў, што гэтыя людзі сабраліся, каб падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, таму і далучыўся да грамады. Калі падчас шэсця пачуў ад супрацоўнікаў МУС, што мерапрыемства несанкцыянаванае, то пакінуў яго.
Суд не паверыў мужчыну. У матэрыялах справы быў фотаздымак Мікіты з нацыянальным сцягам. Каб даказаць віну мужчыны, следчыя прыклалі да справы таксама відэазапіс шэсця. Мікіта Машута быў прызнаны вінаватым паводле арт. 342 КК і асуджаны на два гады «хіміі». Яго вызвалілі ў судовай зале (да суда Машуту ўтрымлівалі ў следчым ізалятары).
Belsat
За мінулы год у Беларусі асудзілі з палітычных прычынаў 1603 асобы – агулам на 2996 гадоў навіны
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у 2023 годзе беларусаў часцей за ўсё судзілі, калі браць палітычныя справы, менавіта паводле арт. 342 КК. За «арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», летась былі асуджаныя 863 асобы. Увогуле ж за 2023 год у палітычных справах асудзілі 1603 асобы – на 2996 гадоў агулам.
Зміцер Міраш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10