навіны

Кітай у трэці раз праігнараваў саміт аб міры ва Украіне

Саміт, прысвечаны ўкраінскай «формуле міру». Давос, Швейцарыя. 14 студзеня 2024 года. (Фота: Андрій Єрмак / Telegram)
Саміт, прысвечаны ўкраінскай «формуле міру». Давос, Швейцарыя. 14 студзеня 2024 года. (Фота: Андрій Єрмак / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Перамовы праходзяць у швейцарскім Давосе.

Перамовы, прысвечаныя ўкраінскай «формуле міру», праходзяць 14 студзеня ў швейцарскім Давосе. Гэта ўжо чацвёрты такі саміт, і ў параўнанні з мінулым лік удзельнікаў павялічыўся, адзначыў кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак. Кітай браў удзел толькі ў адной сустрэчы, і цяперашнюю прапусціў, хаця быў запрошаны.
Саміт, прысвечаны ўкраінскай «формуле міру». Давос, Швейцарыя. 14 студзеня 2024 года. (Фота: Андрій Єрмак / Telegram)
Саміт, прысвечаны ўкраінскай «формуле міру». Давос, Швейцарыя. 14 студзеня 2024 года. (Фота: Андрій Єрмак / Telegram)
«Сярод удзельнікаў – 81 краіна і міжнародная арганізацыя. На папярэдняй сустрэчы, што адбылася на Мальце, было 66», – напісаў Андрэй Ермак у сваім Telegram-канале.
На саміт прыехалі прадстаўнікі ў тым ліку краінаў Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і Акіяніі: «Краіны глабальнага Поўдня ўсё больш улучаюцца ў нашую працу. Гэта сведчыць пра разуменне: гэты канфлікт у Еўропе з’яўляецца выклікам для ўсяго чалавецтва».
Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны нагадаў, што на мінулай сустрэчы абмяркоўваліся пяць пунктаў «формулы міру», у тым ліку – ядравая, харчовая і энергетычная бяспека, вызваленне палонных і дэпартаваных.


,,

«Яшчэ пяць маем адпрацаваць тут. Сярод іх – вывад расейскіх войскаў, аднаўленне справядлівасці, экалагічная бяспека, недапушчэнне эскалацыі і паўтарэння вайны, пацвярджэнне заканчэння вайны», – пералічыў Ермак.


Таксама плануецца вызначыць фармат правядзення Глабальнага саміту міру.
Андрэй Ермак паўтарыў цяперашнюю пазіцыю Кіева: адно спыненне агню не стане канцом вайны, а толькі дазволіць Расеі назапасіць сілы: «Гэта дакладна не шлях да міру. Расейцы не хочуць міру. Яны хочуць панавання».
«Калі не ўзнавіць міжнароднае права і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, то які-кольвек агрэсар дзе-небудзь у свеце зможа заўтра адхапіць кавалак якой-небудзь краіны і правесці там фэйкавыя выбары», – падсумаваў Ермак.
Саміт, прысвечаны ўкраінскай «формуле міру». Давос, Швейцарыя. 14 студзеня 2024 года. (Фота: Андрій Єрмак / Telegram)
Саміт, прысвечаны ўкраінскай «формуле міру». Давос, Швейцарыя. 14 студзеня 2024 года. (Фота: Андрій Єрмак / Telegram)
Агенцтва «The Associated Press» адзначае, што любая мірная дамова, натуральна, будзе патрабаваць удзелу Расеі, аднак Крэмль на перамовах не рэпрэзентаваны. Адзін з пунктаў «формулы міру» – вызваленне ўсіх акупаваных украінскіх тэрыторыяў, у тым ліку Крыму, і Масква на гэта не пагаджаецца.
Папярэднія перамовы адбыліся ў Даніі, Саудаўскай Аравіі і на Мальце. Кітай браў удзел толькі ў адным саміце – у Джыдзе. У МЗС Украіны тады казалі пра «гістарычную перамогу».
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10