навіны

У Ісландыі вулканічная лава дасягнула жылых дамоў

Наступствы вывяржэння вулкану на паўвыспе Рэйк’янэс у Ісландыі. 14 студзеня 2024 года. (Фота: RÚV / ruv.is)
Наступствы вывяржэння вулкану на паўвыспе Рэйк’янэс у Ісландыі. 14 студзеня 2024 года. (Фота: RÚV / ruv.is)
podpis źródła zdjęcia

Загарэліся прынамсі тры пабудовы.

Пасля вывяржэння вулкану на паўвыспе Рэйк’янэс лава дасягнула жылых дамоў у горадзе Грындавіку, перадае тэлерадыёкампанія RÚV. Загарэліся прынамсі тры пабудовы. Пры гэтым сейсмічная актыўнасць у раёне знізілася.
Наступствы вывяржэння вулкану на паўвыспе Рэйк’янэс у Ісландыі. 14 студзеня 2024 года. (Фота: RÚV / ruv.is)
Наступствы вывяржэння вулкану на паўвыспе Рэйк’янэс у Ісландыі. 14 студзеня 2024 года. (Фота: RÚV / ruv.is)
Жыхароў Грындавіку эвакуявалі ўначы. Да стыхійнага бедства рыхтаваліся: выкапалі адмысловыя равы для лавы і збудавалі дамбы.
У горадзе пашкоджаная інфраструктура, няма вады, электрычнасці і ацяплення.
«Электрычная інфраструктура, трубы ацяплення былі пашкоджаны з-за ваганняў зямлі і патокаў лавы. Дакладная шкода пакуль не вядомая», – паведаміла ісландская энергакампанія «HS Veitur».
Гарадскія ўлады падзякавалі ратавальнікам і адмыслоўцам, што дапамагаюць змагацца з наступствамі. «Сумна бачыць наш любімы родны горад у такім стане. Самае галоўнае, што нікому нічога не пагражае, і мінулай ноччу эвакуацыя гораду прайшла паспяхова», – адзначаецца ў паведамленні.
Жыхарам дазволілі ўзяць з сабой толькі самае неабходнае.


,,

«Мы проста назіраем за гэтым на камерах, і больш нічога не можам зрабіць», – кажуць гараджане.


На авіяспалучэнне здарэнне не паўплывала.
Пасля вывяржэння вулкану лава рухаецца ў бок гораду Грындавік. (Фота: Almannavarnadeild ríkislögreglustjóra / Facebook)
Яшчэ адно вывяржэнне вулкану на паўвыспе Рэйк’янэс у Ісландыі. Лава насоўваецца на горад навіны
Гэта другое вывяржэння вулкану на паўвыспе Рэйк’янэс менш чым за месяц. У снежні жыхароў Грындавіку таксама эвакуявалі, і да новага загаду аб выездзе ў дамы вярнуліся некалькі соцень асобаў.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10