навіны

2-кілаграмовы сырок і пампушка вагою 1,5 кіло. Пад Менскам зладзілі вернісаж гіганцкай ежы

Двухкілаграмовы сырок на вернісажы гіганцкай ежы. Валяр’янава, Менская вобласць. 13 студзеня 2024 года. (Фота: «Минск-Новости»)

podpis źródła zdjęcia

Ці пачаставаліся госці гэтымі стравамі, не ўдакладняецца.

У вёсцы Валяр’янава каля Менску правялі вернісаж гіганцкай ежы. Гасцям паказалі глазураваны сырок вагою 2 кілаграмы, велічэзныя пампушкі, зефір, бургер і іншыя стравы, піша агенцтва «Минск-Новости».
Двухкілаграмовы сырок на вернісажы гіганцкай ежы. Валяр’янава, Менская вобласць. 13 студзеня 2024 года. (Фота: «Минск-Новости»)
Двухкілаграмовы сырок на вернісажы гіганцкай ежы. Валяр’янава, Менская вобласць. 13 студзеня 2024 года. (Фота: «Минск-Новости»)
Вялізны глазураваны сырок прэзентаваў Менскі малочны завод № 1. Калі звычайны важыць 40 грамаў, то адмыслова для імпрэзы зрабілі двухкілаграмовы.
Бургер на вернісажы гіганцкай ежы. Валяр’янава, Менская вобласць. 13 студзеня 2024 года. (Фота: «Минск-Новости»)

Таксама на вернісажы паказалі пампушкі вагою 1,5 кілаграма, небывалых памераў круасаны, сушы, бургер, зефір, пернікі, пельмені і хінкалі.
Пампушкі вагою 1,5 кілаграма на вернісажы гіганцкай ежы. Валяр’янава, Менская вобласць. 13 студзеня 2024 года. (Фота: «Минск-Новости»)

Ці пачаставалі наведнікаў гэтымі стравамі, не ўдакладняецца. У анонсе імпрэзы адзначалася, што госці «змогуць не толькі пабачыць ежу гіганцкіх памераў, а яшчэ і памацаць ды сфатаграфавацца».
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10