навіны

Доналд Трамп перамог на ўнутрыпартыйным галасаванні

Кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп на вечарыне в Дэ-Мойн, штат Аява. 15 студзеня 2024 года. (Фота: Andrew Harnik /AP Photo / East News)
Кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп на вечарыне в Дэ-Мойн, штат Аява. 15 студзеня 2024 года. (Фота: Andrew Harnik /AP Photo / East News)
podpis źródła zdjęcia

На партыйных выбарах – кокусах – вызначаецца кандыдат у прэзідэнты ад партыі.

Былы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп перамог на першым унутрыпартыйным галасаванні – кокусе, якое праходзіла ў штаце Аява, паведамляе CNN.
Кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп на вечарыне в Дэ-Мойн, штат Аява. 15 студзеня 2024 года. (Фота: Andrew Harnik /AP Photo / East News)
Кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп на вечарыне в Дэ-Мойн, штат Аява. 15 студзеня 2024 года. (Фота: Andrew Harnik /AP Photo / East News)
Ва ўнутрыпартыйным галасаванні ў Аяве ўзялі ўдзел больш за 109 тысяч выбарцаў. Па выніках падліку больш за 90 % галасоў: Трамп атрымаў 51,1 %, губернатар Флорыды Рон Дэсэнтыс – 21,2 %, былая амбасадарка ЗША ў ААН Нікі Гэйлі – 19,1 %. За Трампа прагаласавалі больш за 55 тысяч чалавек.
Турэмны фотаздымак Доналда Трампа. (Фота: Donald J. Trump / Х)
Доналда Трампа арыштавалі ў справе аб выбарах-2020 і праз 20 хвілін адпусцілі навіны
Рэспубліканская і Дэмакратычная партыі ЗША на ўнутрыпартыйных выбарах – кокусах – вызначаюць сваіх кандыдатаў. Галасаванні сярод партыйных выбарнікаў скончацца ў чэрвені 2024 года, пасля чаго партыі афіцыйна вылучаць сваіх кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць у ЗША 5 лістапада 2024 года.
Напрыканцы снежня 2023 года некаторыя штаты ЗША забаранілі Трампу браць удзел у першасных выбарах, якія пройдуць 5 сакавіка 2024 года. Сярод іх – штаты Мэйн і Каларада.
Дзяржаўная сакратарка штату Мэйн, сябра Дэмакратычнай партыі Шэна Бэлаўз, як і Вярхоўны суд Каларада, спаслалася на тое, што Трамп правакаваў паўстанне, распаўсюджваў непраўдзівую інфармацыю і заклікаў сваіх прыхільнікаў здзейсніць марш на Капітолій. Такім чынам, як сцвярджаецца, была парушаная 14-ая папраўка Канстытуцыі ЗША, што забараняе балатавацца ўдзельнікам мяцяжу.
«Канстытуцыя ЗША не дапускае замаху на асновы нашага ўраду», – напісана ў пастанове Бэлаўз.
НА 8 лютага 2024 года Вярхоўны суд ЗША прызначыў паседжанне, на якім будзе вырашаць, ці зможа Трамп прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах.
Суд хоча паспець да гэтак званага «Супераўторка» 5 сакавіка, калі ў Каларада і шмат якіх іншых штатах пройдуць першасныя выбары. Такім чынам, рашэнне будзе прынятае цягам некалькіх дзён ці тыдняў, хаця звычайна разгляд справаў у інстанцыі можа расцягвацца да года.
Трамп намагаецца аспрэчыць пастанову Вярхоўнага суда Каларада, які забараніў яму ўдзельнічаць у праймерыз.
Доналд Трамп. (Фота: Shealah Craighead / Official White House Photo / Wikimedia)
Суддзі заявілі Трампу, што ў прэзідэнта няма «чароўнага права каралёў» пазбягаць адказнасці навіны
Рашэнне Вярхоўнага суда ЗША будзе абавязковым для ўсіх штатаў, таму фактычна інстанцыя пастановіць, ці зможа Трамп зноў балатавацца на пасаду прэзідэнта.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10