«Эміграцыя і рэпрэсіі могуць стаць дадатковымі трыгерамі». Як за мяжою даць рады хатняму гвалту?
19.01.2024, 09:14
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Freepik)
podpis źródła zdjęcia
Размаўляем з псіхолагам і распавядаем, дзе шукаць дапамогу на чужыне.
Адна з праблемаў, якая нікуды не знікае пры пераездзе ў іншую краіну, а нават можа зрабіцца яшчэ больш сур’ёзнай, – хатні гвалт. Эміграцыя, асабліва вымушаная, можа зрабіцца дадатковым трыгерам для яго ўзнікнення. Таксама справакаваць агрэсію супраць блізкіх можа посттраўматычны стрэсавы разлад пасля перажытага пераследу і гвалту падчас затрыманняў і зняволення. Размаўляем з псіхолагам Наталляй Скібскай пра тое, як дапамагчы сабе ці блізкай асобе ў такой сітуацыі, і распавядаем, куды ісці па падтрыманне на чужыне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Freepik)
«Калі мы былі ў Беларусі, у нашай сям’і не ўсё было цудоўна, муж мог крычаць на мяне, зрывацца ў крык на дзяцей. Часам штурхаў мяне. Я некалькі разоў сыходзіла да сваякоў. Потым муж прыязджаў, прасіў прабачэння, і мы з дзецьмі вярталіся. Сваячка казала: «Ён жа не п’е, нармальны мужык. Усе часам крычаць, мужчыны ўвогуле нервовыя». І я думала, што калі ўсе, то гэта нармальна», – апісвае сваю сітуацыю беларуска, якая цяпер жыве за мяжой, у адной з груп эмігрантаў у сацсетках. Сям’я з’ехала праз палітычны пераслед, бо муж, які зрываўся на жонцы і дзецях, стаў ахвярай рэпрэсіяў.
Пасля ад’езду зрабілася горш.
«Ён мяне б’е. Ён не п’е – б’е мяне цвярозы, і пры дзецях, кулаком у твар, у жывот, крычыць, што я яму сапсавала жыццё. Аднойчы я пайшла да псіхолага, муж даведаўся, пабіў мяне і забараніў выходзіць некуды, акрамя школы і крамы. <…> Што рабіць, я не ведаю», – піша беларуска.
Хатні гвалт заўсёды быў сур’ёзнай праблемай у Беларусі, і, вядома, у сітуацыі, калі за мяжу выехала вялізная колькасць людзей, такія выпадкі могуць быць і сярод эмігрантаў. Псіхолаг Наталля Скібская перакананая – асабліва больш сярод эмігрантаў, бо ад’езд, пагатоў вымушаны, можа стаць дадатковым трыгерам. У чужой краіне, новай, незнаёмай абстаноўцы, у сітуацыі неабходнасці вырашаць вялізную колькасць пытанняў і выклікаў, на паверхню выходзяць усе праблемы, што ёсць у сям’і, і якія ўдома маглі быць прыхаванымі. Псіхолаг тлумачыць:
,,
«У эміграцыі ўсё абвастраецца. У Беларусі ахвяра гвалту мела сваё атачэнне, магло быць падтрыманне – напрыклад, сяброўкі ці маці, да якой можна было схадзіць, выгаварыцца, станавілася лягчэй, і можна было вяртацца ў сям’ю. Дарэчы, гэта магло і сілкаваць гвалт, бо калі ёсць месца, дзе можна выказаць эмоцыі, адпачыць, можна проста не змяняць агульную сітуацыю».
У эміграцыі звыклага атачэння найчасцей няма, чалавек застаецца сам-насам з праблемай, якая вельмі востра перажываецца. Дадатковай складанасцю можа быць няведанне мовы і праз гэта – цяжкасці са зваротам па дапамогу. Яшчэ адным фактарам, які ўскладняе вырашэнне праблемы хатняга гвалту за мяжой, можа быць эканамічная залежнасць, у якую часта трапляюць жанчыны з малымі дзецьмі, калі ў сям’і працуе толькі муж ці ў жанчыны вельмі малы заробак.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Freepik)
«У такой сітуацыі немагчыма з’ехаць, бо няма з чаго нават гатэль аплаціць, не кажучы ўжо пра кватэру, – кажа Наталля Скібская. – Грошай можа не быць і на зварот па дапамогу да спецыяліста. Агулам, матэрыяльныя рэсурсы – вельмі значны чыннік у сістэме гвалту, бо праз іх можа быць залежнасць, а гвалт немагчымы без залежнасці».
Паводле псіхолага, гвалт узнікае, калі чалавек не ведае, як экалагічна спраўляцца з уласнай напружанасцю, агрэсіяй, якой у эміграцыі, асабліва ў вымушанай, у сітуацыі ўцякацтва ці ў ахвяраў рэпрэсіяў можа быць вельмі шмат.
,,
«Сярод тых, хто выходзіў у 2020 годзе на пратэсты, шмат розных людзей – там не ўсе скрозь ружовыя поні былі, хоць у нас часта ідэалізаванае ўяўленне пра людзей, якія нібыта падзяляюць нашыя каштоўнасці. Але трэба памятаць, што нават самыя добрыя людзі могуць рабіць агідныя рэчы, – кажа Наталля. – Акрамя таго, у вымушанай эміграцыі ціск і напружанасць могуць быць нашмат мацнейшымі, чым пры эканамічнай, калі ёсць выбар і сродкі».
Каб зняць напружанасць, людзі могуць звяртацца да алкаголю, наркотыкаў, пад уплывам якіх губляюць кантроль. З досведу псіхолага, ПТСР ахвяраў пераследу 2020 года і наступных гадоў вельмі часта прыводзіць да алкагалізму і звязаных з ім афектаў.
«Гвалтаўнік звычайна таксама з’яўляецца ахвярай гвалту. То бок, чалавек, які становіцца гвалтаўніком, сам некалі пацярпеў ад гвалту з боку іншых людзей, напрыклад, у дзяцінстве ці пазней. І гэта вельмі ўскладняе працу з псіхолагам, бо там невыносныя пачуцці, бо ты і сам адчуваеш крыўду, і сам тое ж робіш і адчуваеш сорам і віну за гэта, і вельмі складана накіраваць сваю злосць, агрэсію і іншыя пачуцці на тую фігуру, якая цябе калісьці рэпрэсавала, таму накіроўваеш на тых, хто побач», – тлумачыць псіхолаг.
Падобнай агрэсіі і злосці шмат ва ўдзельнікаў пратэстаў, якія потым пацярпелі з боку дзяржавы, сілавікоў, зазначае спадарыня Наталля:
«Гэтая агрэсія нікуды не падзелася за гэтыя гады, толькі штодня павялічваецца. Таму тыя, хто пацярпеў ад гвалту, могуць трапіць у сітуацыю, калі яны самі становяцца гвалтаўнікамі і нават не заўважаюць гэтага. І пра гэта трэба казаць. Пакуль мы пішам агрэсіўныя каментары ў Фэйсбуку, але гэта можа вылівацца ў рэальнае жыццё. І такога будзе шмат. Бо з таго, што я бачу, тэндэнцыі не найлепшыя – шмат алкаголю, наркотыкаў, і шмат хто, асабліва моладзь, выбірае не экалагічныя спосабы адаптацыі, а вось такія».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Freepik)
Гвалтаўнік можа звяртацца па дапамогу, калі сам у стане ацаніць, што адбываецца, ці яго могуць прымусіць.
«Калі ў гвалтаўніка ёсць жаданне працаваць з гэтай сітуацыяй, то гэта трэба рабіць, але калі сітуацыя не змяняецца, то ахвяры гвалту трэба сыходзіць. Бо асабліва для дзяцей быць сведкамі гвалту вельмі траўматычна і некарысна», – кажа экспертка.
Але, на жаль, часта ахвяры гвалту не разумеюць, што з імі адбываецца, зазначае псіхолаг:
,,
«У нас дагэтуль патрыярхальная сістэма з яе дурнымі культурнымі кодамі кшталту «б’е – значыць любіць», «Бог цярпеў – і нам загадаў», і падобнае. Гэта ўсё падтрымлівае віктымныя паводзіны, і людзі не разумеюць, што тое, што з імі адбываецца, – не нармальна. Яны бачылі вакол сябе, што большасць так жыла і жыве, і не заўважаюць, што так не павінна быць. Таму трэба ведаць, што такія рэчы – гэта не нармальна, і як яны працуюць. Напрыклад, чытаць літаратуру».
Гвалт можа быць не толькі фізічны, але і эмацыйны, і псіхалагічны. У такой сітуацыі ты не бачыш сінякоў ці вонкавых пашкоджанняў, але ўнутры ўсё можа быць атручана, зазначае экспертка:
«Гэта могуць быць жартачкі, знявагі, кпіны, паводзіны, якія прыніжаюць. Гэта вельмі таксічная рэч. Такі гвалт – пасіўна-агрэсіўны – больш уласцівы для жанчын. Мужчыны ж ужываюць актыўна-агрэсіўны гвалт. Хоць бывае, што і жанчына фізічна кідаецца на мужчыну, б’ецца, крычыць. Я хачу падкрэсліць, што жанчыны таксама могуць быць гвалтаўнікамі ў сям’і, не выключна мужчыны».
На фоне адсутнасці падтрымання грамадства і пачуцця ўласнага бяссілля, праз сорам, пачуццё віны, звычку быць няважнай ахвяра часта не можа папрасіць дапамогі.
,,
«Але звяртацца па дапамогу абавязкова трэба, – настойвае экспертка. – Добра, калі ёсць сябры, на якіх можна абаперціся, да якіх можна сысці. На жаль, звычайна не дапамагаюць, а наадварот, падтрымліваюць сістэму гвалту сваякі. Сысці таксама можна ў шэлтар».
Часта сысці не атрымліваецца адразу, патрэбная падрыхтоўка, калі ахвяра гвалту паслядоўна рыхтуе свой адыход.
«Падчас гэтай падрыхтоўкі ахвяра нічога не кажа гвалтаўніку, але збірае рэсурсы: грошы, знаёмствы, – распавядае Наталля Скібская. – Яна дамаўляецца з людзьмі, напрыклад, хто дапаможа вывезці рэчы, калі і хто будзе дапамагаць з дзецьмі, калі ёсць такая патрэба. Патрэбны план – куды сыходзіць і з чым, а таксама стратэгія, як скончыць стасункі з гвалтаўніком, бо звычайна проста так ніхто нікога не адпускае, у тым ліку ў сітуацыях эмацыйнага і эканамічнага гвалту. Бо гвалтаўнік – гэта чалавек, які мае пэўныя псіхалагічныя рысы, і свае патрэбы ён задавальняе праз рэпрэсаванне ахвяры – яму патрэбная фігура, на якую ён будзе зліваць сваю напружанасць, агрэсію. Таму трэба сыходзіць так, каб была магчымасць трымаць дыстанцыю. Гэта можа быць кватэра ці шэлтар, пра які гвалтаўнік нічога не ведае. Не ва ўсіх краінах, але існуе такая практыка, калі гвалтаўніку судом выдаецца забарона набліжацца да ахвяры на пэўную адлегласць».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Freepik)
У выпадку фізічнага гвалту трэба звяртацца ў паліцыю і сыходзіць, бо статыстыка паказвае, што ў большасці выпадкаў такія гісторыі сканчаюцца кепска – ці ахвяра гвалту не вытрымлівае і забівае гвалтаўніка, ці ён яе. Большасць жанчын, якія сядзяць у турмах, адбываюць пакаранне менавіта за тое, што забілі свайго гвалтаўніка, бо трывалі, трывалі гвалт, а ў нейкі момант баранiлi сябе i нанеслi пашкоджаннi цi забiлi сваiх гвалтаўнiкоў, зазначае псіхолаг.
Акрамя таго, ёсць арганізацыі, фонды, якія дапамагаюць ахвярам гвалту, у іх звычайна ёсць шэлтары, куды можна сысці.
Наталля Скібская раіць уважліва ставіцца да псіхалагічнай дапамогі і слухаць, што кажа псіхолаг.
,,
«Псіхолаг мусіць называць гвалт гвалтам. Але, на жаль, на псіхолага можа даваць грошы гвалтаўнік, і тады могуць быць розныя сітуацыі. Я ведаю выпадкі, калі спецыяліст падтрымліваў гвалтаўніка за ягоныя грошы, і там усё кепска скончылася. Таму калі псіхолаг хоць нейкім чынам падтрымлівае сітуацыю гвалту, у якой вы жывяце, і кажа вам заставацца ў ёй, то бяжыце ад такога псіхолага, бо ён таксама гвалтаўнік».
Для беларусаў, а асабліва ахвяраў рэпрэсіяў, якія адчуваюць, што не могуць справіцца са сваімі эмоцыямі, у тым ліку злосцю, дагэтуль працуюць сэрвісы бясплатнай псіхалагічнай дапамогі: гэта, напрыклад, «Фенікс» (@feniks_podderzhka – telegram), таксама можна звяртацца ў BYSOL.
За мяжой можна разлічваць і на дапамогу дыяспары, кажа спадарыня Наталля:
«Заўсёды можна папрасіць дапамогі і наўпрост грошай, калі вам цяжка. Усё ж такі нашыя людзі дапамагаюць, як бы ім самім ні было складана ў эміграцыі. Прыгадайце той жа Марафон салідарнасці, іншыя акцыі».
У выпадку фізічнага гвалту і пагрозы здароўю і жыццю – тэлефанаваць ці ісці ў паліцыю. Гэта ўніверсальны шлях для любой краіны, не толькі Польшчы. Пазней суд можа выдаць гвалтаўніку забарону на набліжэнне да ахвяры гвалту, за парушэнне якой будзе адказнасць.
Тэлефанаваць у Польшчы можна на нумары:
Абодва нумары працуюць дзень і ноч, без перапынку.
Паліцыя, у залежнасці ад сітуацыі, можа:
Калі ў выніку гвалту ў ахвяры ёсць фізічныя траўмы, пашкоджанні, то можна атрымаць медычную даведку аб іх прычыне і тыпе. Такая даведка можа быць доказам у судзе. Каб яе атрымаць, трэба звярнуцца да свайго сямейнага лекара ці любога іншага на месцы жыхарства. Уначы можна звярнуцца ў хуткую дапамогу ці ў Спецыялізаванае аддзяленне дапамогі – Specjalistyczny Oddział Ratunkowy – SOR.
Таксама можна атрымаць даведку ад судовага доктара. Калі падаць заяву ў паліцыю аб падазрэнні аб здзяйсненні злачынства, паліцэйскія могуць самі завезці ахвяру да такога доктара ці падказаць, куды звярнуцца. Таксама можна самастойна знайсці такога медыка на сайце найбліжэйшай судовай акругі. Каб знайсці старонку, трэба ў браўзэры ўпісаць назву гораду, а затым so.gov.pl, а потым – www.warszawa.so.gov.pl.
У Польшчы можна патэлефанаваць на так званую «Блакітную лінію» («Niebieska linia»). Гэта служба хуткай дапамогі для ахвяраў гвалту, якая працуе з 1995 года. На «Блакітнай лініі» можна атрымаць псіхалагічную, юрыдычную дапамогу, магчымасць схавацца ў шэлтары. На сайце службы размешчаны пералік заканадаўчых актаў Польшчы ў галіне супрацьдзеяння хатняму гвалту, а таксама шмат матэрыялаў пра гвалт і тое, як ад яго ратавацца. З «Блакітнай лініяй» можна звязацца праз сайт ці тэлефон: 800 120 002. Званок бясплатны, лінія працуе кругласутачна.
У службе ёсць расейскамоўныя і англамоўныя спецыялісты. Час іхнай працы:
Па гэтай спасылцы – поўны алгарытм дзеянняў для ахвяраў хатняга гвалту, якія жывуць у Польшчы, а таксама спіс цэнтраў дапамогі.
Арганізацыі ў Польшчы, дзе таксама могуць атрымаць дапамогу ахвяры хатняга гвалту:
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.