навіны

Суды і затрыманні за данаты ды лайкі. Рэпрэсіі ў Беларусі 16 студзеня

Выстава былой палітзняволенай Асі Булыбенкі «Пазнака» адкрылася ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, Літва. 17 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
Выстава былой палітзняволенай Асі Булыбенкі «Пазнака» адкрылася ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, Літва. 17 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Некаторыя палітвязні былі эвакуяваныя з Беларусі.

«Белсат» працягвае інфармаваць пра новыя факты пераследу беларусаў за супраціў фальсіфікацыя, гвалту і вайне. Вось пра што стала вядома 16 студзеня.
Выстава былой палітзняволенай Асі Булыбенкі «Пазнака» адкрылася ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, Літва. 17 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
Выстава былой палітзняволенай Асі Булыбенкі «Пазнака» адкрылася ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, Літва. 17 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
25 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачнецца працэс над 46-гадовым Аляксандрам Стругальскім, які да затрымання працаваў галоўным інжынерам гомельскага ААТ «Мілкавіта». Яго затрымалі ў кастрычніку 2022 года і абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» за данаты палітвязням у «BYSOL». Таксама ён нібыта «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму».
Мерыем Герасіменка. (Фота: onliner.by)
З Беларусі эвакуявалі Мерыем Герасіменку, асуджаную за песню гурта «Океан Эльзи» навіны
15 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе Валерый Раманоўскі пачаў разглядаць справу 41-гадовага Паўла Каберды. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Да затрымання Каберда працаваў у EPAM, займаў кіроўную пасаду.
У Мінскім абласным судзе 16 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы 35-гадовай Ілоны Тоўсцік. Яе абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле ч. 3 арт. 130 КК. Судовы працэс пачаўся 11 студзеня, вядзе яго суддзя Анжаліка Данілава.
Суд у Баранавічах 15 снежня вынес прысуд 39-гадоваму станочніку мэблевай фабрыкі «Лагуна» Яўгену Пашукевічу. За «клас» у «Аднакласніках» мужчыну абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская. Яна прызначыла яму чатыры гады «хатняй хіміі».
У Менску за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі бацьку траіх няпоўнагадовых дзяцей. Судом Фрунзенскага раёну 29 снежня 2023 года быў асуджаны дырэктар па аўдыту вядомай сталічнай кампаніі B1 Іван Станкевіч. Суддзя Юлія Крэпская прызначыла Івану 2,5 года «хатняй хіміі».
Дзяніс Хазей. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Выйшаў на волю палітвязень Дзяніс Хазей. На момант затрымання ён быў няпоўнагадовы навіны
У Гарадзенскім абласным судзе працягваюць судзіць 46-гадовага палітвязня Кірыла Крошкіна. Яго абвінавачваюць адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Вядома, што яго затрымалі 1 траўня 2023 году. Першапачаткова яму ставілі ў віну толькі арт. 130 Крымінальнага кодэксу. Крошкін унесены ў «Спіс тэрарыстаў».
У судзе Фрунзенскага раёну Менску 27 снежня вынесены прысуд дырэктару прыватнага прадпрыемства Дзмітрыю Чухнову, абвінавачанаму ва ўдзеле ў маршы пратэсту ў Менску восенню 2020 года. Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка. Палітвязню прызначылі 2,5 гады «хатняй хіміі».
Асуджанага на 10 гадоў калоніі палітзняволенага старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым. Адпаведнае рашэнне ў судзе Івацэвіцкага раёну 15 студзеня прыняў суддзя Сяргей Кухацкавальц. Паседжанне праходзіла па відэасувязі. Куды і калі пераводзяць палітвязня, пакуль не вядома».
Сілавікі затрымалі жыхара Баранавічаў Віталя Коршуна за каментары ў чатах. У верасні 2021 года суд ужо адпраўляў яго пад арышт на два месяцы з-за паведамлення пад пастом пра вайскоўца.
Belsat
Уладзіслаў Бохан: Пранк павінен быў «падарваць дупы» навіны
Тэлеграм-канал беларускага мастака-акцыяніста Уладзіслава Бохана прызнаны «экстрэмісцкім». Такое рашэнне прыняў суду у Баранавічах 12 студзеня. Бохан вядомы сваімі пранкерскімі акцыямі ў беларускіх і расейскіх школах.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі тэлеграм-каналы і чаты «Солигорская игра», «Нация лидеров», «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці/BSSF», «Беларусы ў ЗША», «ШОС», старонкі ў Instagram «belarus tv», «karina.jр», старонкі ва «Укантакце» «Partizan | orchestra», «Першы Рэгiён», «Вячеслав Шевяко», Facebook старонка «BG.Media», старонка ў «Аднакласніках» «ЕЛЕНА БОРСУК», TikTok-старонкі «nil_la», «POLINA_DOZOR», «Belarus», «BelarusyWarszawa», «Жыве Беларусь!».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10