Тэракт у Ізраілі: загінула жанчына, дзясяткі пацярпелых
15.01.2024, 20:30
Ізраільскія паліцэйскія аглядаюць пашкоджаную машыну пасля тэракту ў цэнтры гораду Раанана, Ізраіль. 15 студзеня 2024 года. (Фота: Jack Guez / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia
Тэрарысты наязджалі машынамі на людзей і наносілі ім удары нажамі.
15 студзеня ў Ізраілі адбыўся тэракт. Двое палесцінцаў-тэрарыстаў з Хеўрону захапілі аўтамабілі і ўчынілі напады ў трох кропках горада Раанана (ён знаходзіцца на поўнач ад Тэль-Авіва), паведамляе euronews.com.
Ізраільскія паліцэйскія аглядаюць пашкоджаную машыну пасля тэракту ў цэнтры гораду Раанана, Ізраіль. 15 студзеня 2024 года. (Фота: Jack Guez / AFP / East News)
Тэрарысты наязджалі машынамі на людзей і наносілі ім удары нажамі. Пацярпелі амаль 20 чалавек, у тым ліку дзеці. Ад атрыманых раненняў памерла сталая жанчына. Яшчэ некалькі чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.
Вядома, што згаданыя палестынцы нелегальна працавалі ў Раанане. Іх затрымалі.
Па іншых даных, тэрарыст быў адзін, але ён некалькі разоў змяняў аўтамабілі.