навіны

Ціханоўская абмеркавала з галоўным рабінам Еўропы антысемітызм рэжыму Лукашэнкі

Святлана Ціханоўская і рабін Пінхас Гольдшміт. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская і рабін Пінхас Гольдшміт. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

«Мінская праўда» прапаноўвала ўзарваць тэрмаядравую зброю над Ізраілем.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 16 студзеня падчас Сусветнага эканамічнага форуму сустрэлася ў швейцарскім Давосе з прэзідэнтам Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў Пінхасам Гольдшмітам.
Святлана Ціханоўская і рабін Пінхас Гольдшміт. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская і рабін Пінхас Гольдшміт. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская выказала спачуванне ахвярам вайны супраць «Хамасу», а таксама словы падтрымання сем’ям закладнікаў. Яна распавяла, што ад самага пачатку вайны народная амбасада Беларусі ў Ізраілі актыўна падтрымлівала цывільных ахвяраў атакі Хамасу.
Ціханоўская і Пінхас Гольдшміт абмеркавалі недапушчальнасць заяваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў падтрымку Хамас.
Рабін выказаў спадзяванне, што Ціханоўская зможа наведаць Ізраіль, як толькі гэта будзе магчыма, і таксама выказаў гатовасць падтрымаць такі візіт.
Ціханоўская падаравала Гольдшміту бел-чырвона-белы сцяг і распавяла, што яго аўтар – Клаўдзій Дуж-Душэўскі – падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і адпраўлены нацыстамі ў канцлагер за ўкрыццё габрэяў. І зараз беларуская дыяспара ладзіць кампанію, каб надаць яму статус Праведніка народаў свету.
На наступны дзень пасля нападу «Хамасу» на Ізраіль, 8 кастрычніка, у дзяржаўнай газеце «Мінская праўда» быў надрукаваны артыкул рэдактара «Russia Today» Ігара Молатава, напісаны адмыслова для беларускага выдання. У ім расейскі аўтар прапаноўваў узарваць тэрмаядравую зброю над Ізраілем, які ён называе фашысцкім і параўноўвае з Трэцім Райхам.
Не зважаючы на масавыя забойствы цывільных грамадзянаў, дзяржаўная газета Беларусі пісала наступныя словы:
«Перамога Палестыны на акупаваных тэрыторыях – гэта перамога Масквы і Менску. Нават калі цяпер палестынскі супраціў не атрымае перамогі ў смяротнай сутычцы з Тэль-Авівам, сцягі Палестыны зашумяць над мячэццю Аль-Акса ў Іерусаліме».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10