навіны

«Белавія» папярэдзіла пра магчымыя затрыманні рэйсаў. Вінаватыя дроны?

Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 30 красавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 30 красавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Працы працягнуцца да 31 сакавіка.

Авіякампанія «Белавія» 16 студзеня паведаміла, што ў Нацыянальным аэрапорце Менск ідзе абнаўленне абсталявання сістэмы апрацавання багажу, што можа выклікаць нават затрыманні рэйсаў.
Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 30 красавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 30 красавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Працы працягнуцца да 31 сакавіка.


,,

«Гэта можа прывесці да павелічэння часу рэгістрацыі пасажыраў, апрацавання, надгляду і камплектацыі багажу, і, як наступства, да затрымання рэйсаў», – адзначылі ў кампаніі.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Freepik)
«Схавайце да лепшых часоў ці зламайце». Што рабіць беларусам, у якіх яшчэ застаюцца дроны навіны
«Белавія» просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні падарожжаў.
Нагадаем, што згодна з указам Лукашэнкі «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі цывільных беспілотных лётных апаратаў» міжнародныя паштовыя адпраўленні і тавары з-за мяжы да ўручэння атрымальнікам мусяць праходзіць дадатковы кантроль у спецыяльных месцах.
Паводле ўказу, міжнародныя паштовыя адпраўленні і тавары перад дастаўкай або ўручэннем адрасату мусяць быць дастаўленыя ў адмысловыя месцы правядзення кантролю. Там іх будуць правяраць на наяўнасць «укладанняў, якія маюць прыкметы наяўнасці цывільных беспілотных лётных апаратаў і авіямадэляў».
Магчыма, менавіта з гэтай мэтай сістэму апрацавання багажу ўсталёўваюць у Нацыянальным аэрапорце.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10