Гісторыя былога вязня «Віцьбы» Сяргея Сабалеўскага, які перажыў на зоне інсульт і выйшаў з анкахваробай
18.01.2024, 09:00
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Выжыць дапамагла вера ў Бога, а жыць далей дапамагае штучны інтэлект.
Да яго тройчы прыязджалі кадэбэшнікі з прапановай: дасі паказанні на Сяргея Ціханоўскага – і заўтра паедзеш дадому. Сяргей Сабалеўскі адказваў катэгарычным «не». У калоніі № 3 «Віцьба» ён зладзіў падпольны касцёл і выжыў дзякуючы веры. Выходзіў на свабоду на мыліцах і з дыягназам анкалагічнай хваробы. У размове з «Белсатам» прызнаецца, што заставацца чалавекам яму дапамагае штучны інтэлект, бо калі думкамі вяртаецца ў мінулае, то адчувае нянавісць…
Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Сабалеўскі. 2018 год. Фота з асабістага архіву
Калі б 54-гадовы інжынер-праграміст, бізнесовец і былы зняволены зоны «Віцьба-3» Сяргей Сабалеўскі, які цяпер жыве ў Варшаве, напісаў кнігу мемуараў – назаўтра б зрабілася бестселерам.
У ёй было б пра тое, як Аляксандр Лукашэнка рваў на шматкі ягонае прызначэнне прадстаўніком заводу «Гарызонт» у Абу-Дабі, пра першыя ўцёкі з Беларусі ў 1994 годзе ва Украіну, а адтуль у Польшчу, пра абстрэлы падчас путчу звіядзістаў у Грузіі, пад які патрапіў, калі сустракаўся з Шэварднадзэ, пра тое, як падымаў у якасці віцэ-прэзідэнта «Ялта-банк» (1994–1996)…
А яшчэ – пра вяртанне ў Беларусь у 2017-м, пра размовы з Сяргеем Ціханоўскім і пра тое, як на пачатку чэрвеня вызваляўся з калоніі «Віцьба-3» – на мыліцах і з паперкай з дыягназам: рак. Да вакзалу яго падвезлі незнаёмыя людзі, купілі квіток на цягнік да Менску…
Штучны інтэлект
Кнігу, дарэчы, ён ужо пачынаў пісаць. Але рукапісы ўспамінаў былі канфіскаваныя ГУБАЗіКам яшчэ на пачатку 2000-х: ператрусы ў Сабалеўскага адбываліся з 1985 года. А цяпер ён асцерагаецца занурацца ў мінулае. Прызнаецца, што «пасля інтэрв’ю праваабаронцам два тыдні нікога не хацеў бачыць: пачынаеш усіх ненавідзець».
Тым не менш нашая размова з ім доўжыцца каля дзвюх гадзінаў. Пачынаем са штучнага інтэлекту, якім Сабалеўскі займаецца разам з сынамі, і заканчваем Богам. Паміж імі – вяртанне ў Беларусь, свечачны бізнес, справа «Сакавіцы», ГУБАЗіК, КДБ, калонія…
Сяргей Сабалеўскі (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Сяргей Сабалеўскі нарадзіўся ў Менску ў 1969 годзе. Скончыў менскую школу № 19, Вышэйшую інжынерную зенітна-ракетную вучэльню (ВІЗРВ) і Радыётэхнічны інстытут (РТІ). Стварыў першую ў свеце кампʼютарную гульню ў валейбол «Volleyball_04 Ateny» (2004), папулярную ў свой час «Sunny Rise» ды іншыя гульні. Ён праграмны інжынер (Software Engineer) з сертыфікатам IBM. Нягледзячы на перажытае, хваробу і ўзрост, Сабалеўскі працягвае развівацца, вучыцца (цяпер – у «Google») і ствараць. Разам з сынамі.
«Кожную раніцу пачынаю з «Codewars» і кубка кавы. Прачынаюся і мушу рашыць мінімум пяць задачаў», – кажа Сяргей.
Распавядае, што заняліся з сынамі (старэйшаму 24 гады, малодшаму будзе 17) штучным інтэлектам (ШІ). Апублікавалі нядаўна створаны ў супрацы з IBM і «OpenAI» медычны дапаможнік «Avicenna Medical Guide», карыстацца якім можна бясплатна. Гэты асістэнт можа нават даследаваць аналізы карыстальніка ды накіроўваць чалавека да лекара.
Сяргей тлумачыць: сто гадоў таму чалавецтва перасела на аўтамабілі, а цяпер наступае эпоха, калі «мы перасаджваемся на штучны інтэлект». І не трэба баяцца таго, што ён нас перагоніць: аўтамабіль заўжды хутчэйшы за чалавека, і спаборнічаць з ім не варта. Трэба зрабіць яго памочнікам, асістэнтам, сакратаром.
«Мы распрацоўваем цяпер праграмы, што будуць дапамагаць пажылым людзям, якія цярпяць на хваробы Альцгаймэра і Паркінсана, маюць іншыя праблемы. Штучны інтэлект павінен увайсці ў нашае жыццё. Мы павінны стаць лепшымі, і гэта зробіць нас мацнейшымі», – пераконвае Сяргей Сабалеўскі.
Сяргей Сабалеўскі (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Калі распавядае пра ШІ, ягоныя вочы загараюцца, але мы кіруем размову ў бок Беларусі. «Добра, ці мог бы ШІ замяніць суддзяў?» – пытаемся.
«Не, апошняе слова ўсё адно павінна быць за чалавекам», – кажа Сяргей і ледзь пасміхаецца.
Каталіцкія свечкі
Ён вярнуўся ў Беларусь напрыканцы 2017 года, пражыўшы ў Польшчы больш за 20 гадоў. Прыехаў на просьбу аднаго польскага банку, што хацеў купіць банк у Беларусі. Гэта быў вельмі буйны праект, трэба было прыгледзецца. Пачаліся нават перамовы, але ўгода так і не была падпісаная.
«Затое нам удалося зрабіць фабрыку каталіцкіх свечак, стандарты якіх мы распрацавалі», – кажа Сяргей Сабалеўскі.
У таварыства «Экаполіс прадукт», заснаванае Сяргеем Сабалеўскім, уваходзіла рымска-каталіцкая парафія святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), яшчэ адна фірма, што ўвозіла абсталяванне, і Беларускі фонд культуры (БФК).
«Так, БФК быў чальцом таварыства з самага пачатку. Потым яны ад гэтага будуць адхрышчвацца. Калі мы пачыналі, не ведалі, што за Беларускім фондам культуры стаяць ГУБАЗіК і Віктар Лукашэнка. Гэта ягоная структура. Так што не толькі культурнымі каштоўнасцямі гэты фонд займаўся, але і выведнай дзейнасцю. А старшыня БФК Тадэвуш Стружэцкі, як разумееце, не толькі былы дыпламат і намеснік міністра, але меў яшчэ адзін бок…» – апавядае Сяргей Сабалеўскі.
Сувязь БФК з ГУБАЗіКам высветліцца пазней, калі Сабалеўскі зробіцца дырэктарам прадпрыемства «Сакавіца» – былой Маладзечанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Менавіта яе «захоп» яму будуць інкрымінаваць у 2020 годзе. Акурат пра гэтую фабрыку здымаў у 2019-м сюжэты Сяргей Ціханоўскі. Але да «Сакавіцы» яшчэ вернемся.
Сяргей Сабалеўскі (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Выраб свечак для каталіцкіх парафіяў Беларусі таксама аказаўся палітыкай.
«Уявіце сабе, якога абароту мы пазбавілі Праваслаўную царкву, дакладней – Свята-Елізавецінскі манастыр, які да гэтага пастаўляў велізарную колькасць свечак усім парафіям у Беларусі. Больш за 700 парафіяў! Самае цікавае, што праваслаўныя свечкі амаль не ўтрымлівалі воску. А мы рабілі з натуральнага пчалінага воску», – распавядае Сабалеўскі.
Прапановы КДБ
Узначаліўшы ў 2018 годзе фабрыку мастацкіх вырабаў у Маладзечне – прадпрыемства з вялізнымі даўгамі і са зніклай бухгалтэрыяй, – Сяргей Сабалеўскі прызначыў сабе заробак меншы, чым звычайным швачкам (нам прызнаецца, што і яго ні разу не атрымаў). Знайшоў абсталяванне і замоўцаў. Прадпрыемства з 80-гадовай традыцыяй вытворчасці сувеніраў і льняных вырабаў мелася паўстаць з попелу, але Беларускаму фонду культуры трэба было зусім іншае – каб фабрыка збанкрутавала. ГУБАЗіКу – таксама.
«Пра што тут казаць, калі я, дырэктар іх фабрыкі, прыязджаю да шэфаў у офіс у цэнтры Менску, яны мяне прадстаўляюць, а побач стаіць начальнік ГУБАЗіКу. Яшчэ тады ўсё было відавочна… Таму вось у 2019 годзе мы фактычна зладзілі страйк на фабрыцы, якая дэ-факта належала да Віктара Лукашэнкі», – кажа Сяргей Сабалеўскі і смяецца.
Пра справу «Сакавіцы» ў 2019 годзе падрабязна пісаў «Sputnik» (са словаў Сабалеўскага – праўдзіва, але з таго моманту артыкул абнаўлялі, апошні раз у ліпені 2021 года). Сяргей Ціханоўскі пра сітуацыю на прадпрыемстве зняў два ролікі. У жніўні 2019-га стрэл у адказ зрабіла «Советская Белоруссия».
Пасля свайго звальнення Сяргей Сабалеўскі з непадробным здзіўленнем казаў Ціханоўскаму: «Уяўляеце, мяне пужалі нават турмой!»
Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Сабалеўскі. 2018 год. Фота з асабістага архіву
Ішоў чэрвень 2019 года. Сяргей Сабалеўскі апынецца за кратамі амаль праз год, Сяргей Ціханоўскі – на два месяцы раней…
Сяргею Сабалеўскаму інкрымінавалі ч. 1 і 3 арт. 210 КК («Завалоданне маёмасцю з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў»), якую, паводле яго, следчыя выдумвалі на каленках, ужо ў судзе. Доказаў не было. Былому дырэктару прысудзілі спачатку тры гады зняволення, аднак, калі падчас апеляцыі ён «матэматычна давёў, што нельга скрасці са знакам мінус», адзін год адмінусавалі, а суддзю Інэсу Южык (разбірала справу ў судзе першай інстанцыі), паводле ягонай інфармацыі, нібыта звольнілі.
Сяргей расказвае: працэс у Маладзечне цягнуўся з траўня да ліпеня 2020 года (Сяргей Ціханоўскі ўжо быў на Валадарцы), і яму некалькі разоў намякалі, што, калі ён прызнае віну, турмы не будзе. Віны Сяргей Сабалеўскі не прызнаў.
Другога ягонага адваката пазбавілі ліцэнзіі, а першага – пасадзілі…
Сяргей Сабалеўскі распавядае, што ўжо калі быў за кратамі, да яго тройчы прыязджалі супрацоўнікі КДБ з прапановай даць паказанні супраць Сяргея Ціханоўскага (прыязджалі і ў віцебскую калонію) – і адразу паехаць дамоў. Асуджаны катэгарычна адмовіў.
«Я ім так і сказаў: я вашае датэрміновае вызваленне маю ў задніцы», – удакладняе Сабалеўскі.
Саван для Лукашэнкі
Што сталася з фабрыкай у Маладзечне? Паводле былога дырэктара, яна дагэтуль замарожаная, але да банкруцтва яе так і не давялі.
Сяргей Сабалеўскі (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Не было ніякага банкруцтва, усё было фікцыяй. Гэта мы і хацелі давесці з Сяргеем Ціханоўскім, які знайшоў дакументы, паводле якіх гэта было ўжо трэцяе прадпрыемства, з якім БФК так рабіў», – кажа Сабалеўскі.
Той лён, што ён як дырэктар у 2018 годзе закупляў у Воршы, праз паўтара года вярнулі на льнокамбінат. Хоць цяпер ён каштаваў бы ў паўтара разу даражэй і толькі праз гэтую розніцу можна было б кампенсаваць усе выдаткі фабрыкі, заўважае Сяргей.
«Але, ведаеце, цяпер, калі ўявіць, што я застаўся там дырэктарам, мы б шылі… саваны. Так, саваны на пахаванне ўсёй гэтай лукашэнкаўскай хеўры. З вышыванкай золатам – па краях, упоперак і ўздоўж. Так, золатам. Больш за тое, я і цвік у ягоную труну гатовы забіць. Праўда», – кажа Сяргей Сабалеўскі.
Эпідэмія садызму
Прысуджаны тэрмін – два гады – Сяргей Сабалеўскі адбываў у папраўчай калоніі № 3 «Віцьба» пад Віцебскам. І больш за год – на мыліцах: на зоне з ім здарыўся другі інсульт.
,,
«Паралізавала левы бок. Гэта быў другі інсульт. Тры дні мне адмаўлялі ў медычнай дапамозе, нават не выклікалі хуткай дапамогі. Я там на мяхах ляжаў, а яны чакалі, што я здохну. Я не здох.
Пазней спіхвалі мяне з лесвіцы, з другога паверху – думалі, што забʼюся на гэтых мыліцах, гэта ўжо ў санчастцы было», – сведчыць Сяргей Сабалеўскі.
Збівалі, выбівалі з-пад яго крэсла, прымушалі працаваць на мыліцах. Гэты пералік зверстваў можна прадаўжаць. Але Сяргей робіць паўзу. Успаміны таксама бʼюць…
(Гэтыя радкі пісаліся ў дзень, калі сталася вядома пра чарговую смерць палітвязня ў калоніі «Віцьба»).
«Так, у 2019 годзе я сапраўды здзіўляўся таму, што мне пагражаюць турмой. Тады яшчэ вера была ў тое, што чалавек чалавека не можа біць проста так.
,,
Ведаеце, тут, напэўна, дыягназ трэба ставіць. Павінны працаваць псіхіятры – я не псіхіятр! – і глядзець, у чым нашая праблема, таму што частка нацыі інфікаваная садызмам. Яны бʼюць толькі таму, што ім гэта падабаецца…» – падсумоўвае спадар Сяргей.
Але на «Віцьбе» псіхіятрыя таксама сталася формай садызму. Мы не раз згадвалі, што на тэрыторыі ПК № 3 размяшчаецца псіхіятрычная лякарня «рэспубліканскага значэння». Сяргей Сабалеўскі сцвярджае, што насамрэч гэта ніякая не лякарня, а ўдасканалены інструмент карання і катавання.
,,
«Я бачыў, як здаровыя і вялікія мужыкі плачуць – з іх робяць там душэўна хворых людзей. І сам бачыў, і ад іншых чуў. Туды маглі кінуць псіхічна здаровага чалавека», – сведчыць наш суразмоўца.
Ён распавядае, што на зоне ў той жа час сядзелі некаторыя афіцэры маладзечанскага палка КДБ, якія 9 жніўня 2020 года былі перакінутыя з баявой зброяй пад Менск, атрымалі загад страляць у дэманстрантаў і адмовіліся яго выконваць (!). Адмоўнікаў пазней затрымалі і асудзілі паводле «наркатычнага» артыкулу (арт. 328 КК).
«І вось я на свае вочы бачыў, як адзін з іх пасля варʼятні, велізарны мужык, стаяў, какаў у штаны і плакаў. Вярнуўся адтуль зусім… ніякі. Казаў, што хочуць яго забіць. Такія вось рэчы яны з людзьмі там робяць», – распавядае Сяргей.
Не прызнаны палітвязнем
Былы вязень шмат распавядае пра Максіма Знака, з якім доўгі час быў у адным атрадзе. Сяргей вучыў яго польскай мове і кажа, што Знак быў ягоным найлепшым вучнем на зоне і ягоным гонарам. Як людзей, якім найбольш давяраў, згадвае таксама палітвязняў Анатоля Хіневіча, Аляксандра Бабіча і Сяргея Шаламіцкага, які насіў Сабалеўскага на руках, калі той пасля інсульту не мог хадзіць сам.
Паштоўка ад Максіма Знака. Здымак перадаў рэдакцыі герой матэрыялу
Сяргей Сабалеўскі не быў прызнаны праваабарончаю супольнасцю палітвязнем з фармальных прычынаў: быў асуджаны не паводле палітычнага артыкулу. Ён кажа, што насіў на зоне белую бірку, але ставіліся да яго як да жоўтабірачніка – і самі «палітычныя», і адміністрацыя.
«Калі мне кажуць, што я не ў спісах палітвязняў ці штосьці такое, я адказваю, што, калі мы пачыналі з Сяргеем, мы не збіраліся трапляць ні ў якія спісы і не чакалі ніякіх бонусаў. Для мяне было важна захаваць людзей і фабрыку і далей прыносіць карысць грамадству і краіне. На жаль, не ўдалося. А цяпер… У тых спісах цяпер людзі, якія шмат чаго не рабілі і не сядзелі ніводнага дня. Як я магу параўноўваць?..» – пытаецца Сяргей Сабалеўскі.
«У мяне адабралі ўсю маёмасць. Я быў дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства і ведаў, чым рызыкаваў: я рызыкаваў усім. Мая жонка вымушаная была са мной развесціся, каб вывезці з краіны дакументы. Таму… У кожнага па-рознаму», – дадае ён.
Касцёл на зоне
І яшчэ. Сяргей Сабалеўскі разам з сябрамі зладзіў на зоне, па сутнасці, падпольны касцёл.
Кажа, што на «Віцьбе» сядзіць дастаткова каталікоў, але святароў да іх не пускаюць. Начальнік палітаддзелу калоніі на запыты зняволеных вернікаў адказваў, што біскуп Буткевіч памёр (супрацоўнік калоніі «некалькі разоў так «хаваў» біскупа») і што ніхто з ксяндзоў да іх не хоча ехаць. Усё гэта было няпраўдай.
На афіцыйныя лісты асуджаныя атрымлівалі адмовы. Ні спавядацца, ні прымаць святую камунію не маглі.
Больш за тое, Сабалеўскі сцвярджае, што начальнік палітаддзелу прасіў праваслаўнага бацюшку (на тэрыторыі калоніі стаіць праваслаўная царква), каб ён праводзіў больш актыўную агітацыю сярод каталіцкіх вернікаў – каб яны пераходзілі ў праваслаўе.
Але адбывалася ўсё наадварот: праваслаўныя прыходзілі, каб памаліцца, да каталікоў.
,,
«На святы мы ссоўвалі сталы проста ў бараку, запальвалі свечкі і ўсе разам маліліся. І праваслаўныя прыходзілі да нас. Яны нават свечкі рабілі для нас паводле нашых стандартаў. Так, рабілі і прыносілі з царквы. Не толькі праваслаўныя – і мусульмане да нас прыходзілі», – апавядае спадар Сяргей.
Ён сам праводзіў імшы на зоне, бо, як кажа, меў на тое пісьмовае апостальскае добраслаўленне ад пасла Ватыкану ў Беларусі, ліст ад яго дайшоў да вязня. Зразумела, што спавядаць асуджаных і ўдзяляць ім камунію права ён не меў.
Ліст ад апостальскага нунцыя, які дайшоў да Сяргея Сабалеўскага.
Вера ў Бога і гэтыя малітоўныя сустрэчы дапамагалі выжыць у зняволенні, прызнаецца Сяргей. Шчыры вернік, ён сцвярджае, што пабываў ужо «па абодва бакі» і цяпер нічога не баіцца.
Да Сяргея двойчы не пусцілі маці, якая прыязджала з Менску. Ён быў цалкам пазбаўлены якіх-кольвек спатканняў і тэлефанаванняў.
Анкалогія
За некалькі тыдняў да вызвалення ў Сяргея Сабалеўскага ўзялі аналіз крыві, а за тыдзень да выхаду на свабоду дыягнаставалі анкалагічную хваробу: паказнік ПСА зашкальваў (пазней у Польшчы дыягназ пацвердзілі). У які дакладна дзень яго маюць вызваліць, ён не ведаў, таму ніхто з блізкіх яго не сустрэў. За вароты выйшаў на мыліцах. Да вакзалу ў Віцебску дапамаглі дабрацца незнаёмыя людзі…
Цяпер Сяргей чакае ад праваабаронцаў «Вясны» «папераў на лячэнне», але пакуль што іх няма.
«Не ведаю, ці атрымаю ўвогуле», – гаворыць.
Бо – «непалітычны».
«Ведаеце, адзін вядомы чалавек сказаў: уцёкі бываюць толькі наперад. Так і ў жыцці. Уцякаць можна толькі наперад. У мяне ёсць вера, ёсць сямʼя, пан Бог, ёсць тое, чым я люблю займацца і што раблю добра, – гэта мая праца з праграмаваннем і штучным інтэлектам. Таму і жыву», – кажа Сяргей Сабалеўскі.
Белыя «Абрамсы»
Вяртаючыся да «ўцёкаў наперад», спадар Сяргей кажа, што літаральна некалькі тыдняў таму з ім звязаўся супрацоўнік ГУБАЗіКу і «запатрабаваў тэрмінова вярнуцца назад».
Сяргей Сабалеўскі (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Я адказаў ім, якім чынам я вярнуся назад: на «Абрамсе» белага колеру. Чамусьці думаю, што гэта здарыцца зімой. Так і сказаў. Чаго мне баяцца? Яны ведаюць. На «Абрамсе»! Іншага варыянту няма, хто б што ні гаварыў. Гэта аблуда: з Лукашэнкам нельга па-іншаму дамовіцца. Ёсць людзі, з якімі немагчыма дамовіцца», – кажа Сяргей Сабалеўскі.
«Сяргей, вы сказалі, што штучны інтэлект ратуе вас цяпер ад нянавісці. Ад нянавісці да каго? Ці чаго?» – пытаемся.
«Напэўна, я пачынаю сумнявацца… у чалавечнасці людзей. Пасля зоны, пасля Беларусі. Гэта вельмі субʼектыўна. Пасля таго менавіта, што перажыў…» – адказвае мужчына.
,,
«Я ўжо казаў, што штучны інтэлект можа стацца нам добрым памочнікам. Але ён не дапаможа нам стацца людзьмі, бо людзей з нас робіць не штучны інтэлект, не нашыя вынаходствы, а нашая вера і стаўленне адно да аднаго. Таму ўсім зычу трываласці ў веры і сваёй чалавечнасці», – дадае Сяргей Сабалеўскі.
Нашая размова доўжылася каля дзвюх гадзінаў. Сяргей не пра ўсё мог гаварыць і не ўсё сказанае знайшло адлюстраванне ў гэтым тэксце. Але галоўнае пасланне нашага суразмоўцы такое: нягледзячы ні на што, заставацца людзьмі і шукаць у іншых тое, што нас абʼядноўвае, а не наадварот.
На развітанне і на памяць дорыць нам кампакт-дыскі кампʼютарнай гульні «Volleyball» 2004 года. Як сувенір. Як напамін, што гульня не скончаная…
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (964 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.