Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Беларусі разглядаюцца на паседжанні Савету бяспекі
16.01.2024, 14:14
16 студзеня 2024 года праходзіць паседжанне Савету бяспекі, на якім абмяркоўваюцца Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Вайсковая дактрына Беларусі. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia
У канцэпцыю нацыянальнай бяспекі ўнясуць прапановы дзеля абароны традыцыйнай сям’і.
16 студзеня Аляксандр Лукашэнка праводзіць паседжанне Савету бяспекі, прысвечанае разгляду двух дакументаў стратэгічнага планавання – праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Вайсковай дактрыны Беларусі.
16 студзеня 2024 года праходзіць паседжанне Савету бяспекі, на якім абмяркоўваюцца Канцэп (Фота: БелТА)
Паводле абноўленай Канстытуцыі Беларусі, абодва гэтыя дакументы будуць зацвярджацца Усебеларускім народным сходам.
Праект новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі быў ухвалены ў лютым 2023 года на паседжанні Савету бяспекі.
На паседжанні 16 студзеня будуць агучаныя прапановы для ўнясення ў канцэпцыю, якія збіраліся цягам года на дыялогавых пляцоўках па ўсёй краіне. Прапановы датычаць дадатковай абароны інстытуту традыцыйнай сям’і, падвышэння ўзроўню сацыяльнай адказнасці бізнесу, пераадолення дыспрапорцыяў рэгіянальнага развіцця.
Рашэнне аб распрацоўцы праекту новай Вайсковай дактрыны было прынятае ў лютым 2023 года. Яна не прадугледжвае кардынальнай рэвізіі палажэнняў вайсковай палітыкі Беларусі. У дакуменце падкрэсліваецца, што Беларусь – міралюбная краіна і нікому не пагражае, аднак спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго патэнцыялу дзяржавы. У праекце новай Вайсковай дактрыны абноўленыя падыходы да вызначэння характару сучасных ваенных канфліктаў у інтарэсах выпрацоўвання адэкватных мераў рэагавання для ўзброенай абароны краіны.
Пасля ўхвалення Саветам бяспекі праекты новай Канцэпцыі нацбяспекі і Вайсковай дактрыны будуць вынесеныя на зацвярджэнне Усебеларускім народным сходам.