У адной з вайсковых частак двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя траўмы
18.01.2024, 22:40
Праверка баявой гатовасці на 227-м агульнавайсковым палігоне аднаго з батальёнаў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая адбывалася 18 студзеня 2024 года. (Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Вайскоўцам аказаная медычная дапамога, пагрозы жыццям няма.
Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, у адной з вайсковых частак двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя траўмы.
Праверка баявой гатовасці на 227-м агульнавайсковым палігоне аднаго з батальёнаў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая адбывалася 18 студзеня 2024 года. (Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram)
Згодна з паведамленнем, здарэнне адбылося ў выніку парушэння патрабаванняў бяспекі пры правядзенні стрэльбаў.
Пры гэтым назвы часткі і даты здарэння ведамства ў сваім паведамленні не згадвае.
Адзначаецца, што вайскоўцам аказаная ўся неабходная медычная дапамога. Пагрозаў іхнаму жыццю няма.