Гісторык Алесь Пашкевіч: «Рэжым адчувае: грамадства хоць і запужанае, але па-ранейшаму не лаяльнае»
11.02.2024, 09:18
Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП прысутнічае на акцыі пратэсту беларусаў каля касцёлу Святога Сымона і Святой Алены на плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 28 жніўня 2020 года. (Фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Наступнікі Лукашэнкі могуць узначаліць рух за перамены.
Беларускі рэжым ужо тры гады стварае такія ўмовы ў Беларусі, каб тыя, хто не згодны з палітыкай уладаў, альбо з’ехалі і не мелі магчымасці вярнуцца, альбо прыстасоўваліся і маўчалі. У краіне пануюць сілавікі і ярыя ябацькі, забараняецца ўсё, што не дазволенае, палярныя часткі грамадства не разумеюць адзін аднаго. Працягваем высвятляць, якое яно – грамадства, якое будуе рэжым Аляксандра Лукашэнкі, на чым трымаецца сістэма і наколькі яна ўстойлівая, чаму ў краіне не спыняюцца рэпрэсіі і калі пачнецца ўнутраны дыялог. Пра гэта мы паразмаўлялі з вядомым беларускім гісторыкам Алесем Пашкевічам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Члены Беларускага саюзу жанчын трымаюць дзяржаўныя сцягі перад канцэртам расейскіх выканаўцаў на «Менск-Арэне». Менск, Беларусь. 17 верасня 2020 года. (Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum)
Таталітарызацыя рэжыму і цьмяныя шанцы на выжыванне без знешняй падтрымкі
– Спадар Алесь, на вашу думку, якое грамадства спрабуе пабудаваць беларускі рэжым?
– Рэжым Лукашэнкі імкнецца выбудаваць грамадства, цалкам яму падкантрольнае абсалютна ва ўсіх сферах, уключаючы нават сферу прыватных зносін. Адбываецца так званая таталітарызацыя рэжыму. Многія брутальныя дзеянні сілавікоў дэманстратыўныя, яны робяцца толькі дзеля таго, каб засведчыць: на практыцы няма ніякай прасторы для выказвання сваёй нязгоды, любое, самае дробнае і нязначнае дзеянне ці бяздзеянне можа быць адвольна трактаванае як апазіцыйнасць уладам і «антыдзяржаўная дзейнасць». І адпаведна – суровае пакаранае.
Пры гэтым нават сфера нібыта «дазволенага» вельмі размытая і няўстойлівая, насамрэч ніхто не можа быць упэўнены, што нешта сёння нібыта прымальнае і легальнае заўтра не будзе патрактаванае як «злачынства». Прытым за яго могуць караць нават задняй датай, што надае сітуацыі дадатковага трагізму і абсурду.
– Ці рэальна выбудоўваць у такім грамадстве сталыя сацыяльныя, эканамічныя сувязі?
– Натуральна, пабудова сталых сацыяльныя ці эканамічных сувязяў у такіх умовах праблематычная, па той простай прычыне, што няма стабільнасці і адпаведна ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Цяжка будаваць доўгатэрміновыя планы і завязваць стабільныя сувязі ў сітуацыі, калі дзяржава ў любы момант па-валюнтарысцку можа прыняць новы рэпрэсіўны закон, забараніць раней дазволенае ці аб’явіць дзяржаўным злачынцам нават за тое, за што ўчора хваліла і ўзнагароджвала. Прытым эканамічная мэтазгоднасць нярэдка падпарадкоўваецца мэтазгоднасці палітычнай у яе разуменні рэжымам.
– Наколькі трывалая такая сістэма, як доўга гэта ўсё можа існаваць?
– У дачыненні да беларускага рэжыму можна казаць, што трымацца ён можа да таго часу, пакуль мае істотныя крыніцы знешняй падтрымкі. У нашай канкрэтнай сітуацыі – гэта падтрымка з боку Расеі. І пакуль гэта дзяржава не сутыкнецца з праблемамі настолькі цяжкімі, што яны змусяць яе заняцца перадусім ці нават выключна ўнутранымі справамі, то шанцы рэжыму Лукашэнкі на ператрыванне нават цягам даволі доўгага часу дастаткова высокія. Спрагназаваць жа па часе, калі аслабне Расея, складана: гэта можа быць і хуткі працэс, і працяглы. Ён залежыць ад многіх не вельмі прагназаваных фактараў, сярод якіх, бадай, асноўны – ход ваенных дзеянняў ва Украіне.
Вядома, ёсць прыклады краін, рэжымы ў якіх выжывалі і пасля таго, як страчвалі цалкам ці прынамсі ў значнай ступені знешнюю падтрымку. У першую чаргу як такія прыклады ўзгадваюцца КНДР і Куба, недэмакратычныя рэпрэсіўныя рэжымы ў якіх ацалелі і пасля таго, як аслабеў і сышоў з гістарычнай сцэны СССР, які іх шчодра фундаваў. Але варта ўлічваць, што КНДР існуе ўсё ж не сама па сабе, у яе ёсць іншы магутны апякун – Кітай. А рэжым на Кубе, перажыўшы цяжкія 1990-я, таксама неўзабаве знайшоў сабе на нейкі час шчодрага фундатара ў выглядзе недалёкай Венесуэлы.
Галоўнае ж – што як адзін, так і другі рэжым усё ж такі мелі аформленую ідэалагічную базу, а жывая ідэалогія дазваляе захоўваць базавую кансалідацыю ўлады і прынамсі часткі грамадства нават у цяжкія часы. У рэжыму ж Лукашэнкі жывой ідэалогіі няма, гэта ў чыстым выглядзе рэжым асабістай улады. Таму і перспектывы ягонага ўтрымання без знешняй падтрымкі выглядаюць дастаткова цьмянымі.
«Калі Лукашэнка адыдзе ад улады – тады ўсё магчыма»
– Рэжым знішчыў прыкметы пратэсту і непадпарадкавання беларускага грамадства ўнутры краіны, зачысціў палітычнае і інфармацыйнае поле. Але нягледзячы на гэта, рэпрэсіі не спыняюцца. Чаму?
– Рэальна знішчаныя і зачышчаныя толькі прыкметы, а так рэжым адчувае, што ў цэлым грамадства застаецца хоць і запужаным і загнаным у падполле, але па-ранейшаму не лаяльным. Прытым на розных, часам нечаканых яго ўзроўнях: нездарма апошнім часам нямала паведамленняў пра тое, што за ідэалагічныя адхіленні накшталт «экстрэмісцкіх» падпісак пакараныя дзяржаўныя чыноўнікі ніжэйшага ці сярэдняга звяна ці функцыянеры праўладных грамадскіх арганізацый.
Вядома, нельга сказаць, што сітуацыя захоўваецца на ўзроўні 2020 года. Нямала тады актыўных людзей да сёння ўдалося настолькі запужаць і зламаць, што яны нават пры лібералізацыі сітуацыі могуць больш не адважыцца на актыўныя дзеянні, а цяпер паслухмяна робяць усё, што ім скажуць, нават не думаючы пра супраціў ці сабатаж. Аднак жа ёсць шмат і іншых, якія сцішыліся толькі часова.
Да таго ж у выніку бязлітаснай расправы над структурамі грамадзянскай супольнасці і незалежнымі СМІ ва ўладаў яшчэ больш дэфармаваліся каналы зваротнай сувязі з грамадствам, адпаведна няма магчымасці адэкватна ацаніць рэальны ўзровень пагрозы. Многія дзеянні кіруюцца прымхамі ды страхамі, узніклымі як наступства атрыманай у 2020 годзе псіхалагічнай траўмы. Таму Лукашэнка не наважваецца аддаць загад аб спыненні ці запавольванні рэпрэсій, а высокапастаўленыя сілавікі непасрэдна зацікаўленыя ў такім стане рэчаў, бо гэта ўзмацняе іх значнасць.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП прысутнічае на акцыі пратэсту беларусаў каля касцёлу Святога Сымона і Святой Алены на плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 28 жніўня 2020 года. (Фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum)
Таксама вельмі важны фактар – знешнія чыннікі. Галоўны фундатар рэжыму Лукашэнкі, пуцінская Расея, ублыталася ў вайну з Украінай, а шырэй кажучы – з заходнім светам. І хуткіх поспехаў ёй дасягнуць не ўдалося, вайна перарасла ў зацяжную і далёка не факт, што Расея пераможа ў вайне на знясіленне і ўжо ў дастаткова агляднай перспектыве не аслабне. Лукашэнка, натуральна, баіцца сітуацыі, пры якой ягоны рэжым можа застацца без падтрымкі звонку і стараецца на гэты выпадак прынамсі на сваёй тэрыторыі зачысціць усё тое, што пры змене сітуацыі магло б стаць ачагом для пачатку ўнутраных хваляванняў.
– Даследчыкі кажуць, што ў беларускім грамадстве існуе вялікая палярызацыя: ёсць праціўнікі і прыхільнікі ўлады, і дыялог паміж імі пакуль немагчымы. Ці сапраўды гэта так? Што мусіць спрыяць такому дыялогу?
– Так, дыялог пры захаванні цяперашняга статус-кво ў базавых рэчах немагчымы, перадусім таму, што за апошнія тры з лішкам гадоў рэжымам пяройдзена вельмі шмат чырвоных ліній і спалена шмат мастоў. А галоўнае – няма ніякіх знешніх праяў таго, што з ягонага боку ўвогуле ёсць жаданне такога дыялогу і палітычная воля да яго.
У лукашэнкаўскага рэжыму ў цэлым, а перадусім у ягонага кіраўніка няма такой рысы, як уменне аналізаваць свае памылкі, рабіць з іх высновы і спрабаваць на гэтай аснове нешта памяняць зверху, а тым самым калі не цалкам перацягнуць на свой бок, то прынамсі забяспечыць лаяльнасці з боку хоць бы нейкай часткі той супольнасці, якая ў 2020 годзе выходзіла на вуліцы.
Супольнасць жа тая рэальна была неаднародная, і ў розных яе груп былі розныя жаданні і мэты. Але абʼядноўвала ўсіх гэтых людзей тое, што ім надакучыла тая сістэма кіравання, якая існавала ў краіне больш за чвэрць стагоддзя, і яны хацелі яе змены. А паколькі пажаданыя змены і іх абʼём бачыліся па-рознаму, то пры наяўнасці цвярозага мыслення і дзяржаўнай мудрасці з боку ўлады пратэснае грамадства можна было супакоіць і размыць.
Але для гэтага яму пасля задушэння пратэстаў трэба было прапанаваць праграму рэформаў зверху. Па такой схеме: маўляў, мы перамаглі і і застаемся пры ўладзе, і гэта не абмяркоўваецца. У той жа час мы разумеем, што старая сістэма сябе зжыла і яе трэба мяняць, таму ў найбліжэйшы час многа зменіцца, па-ранейшаму не будзе.
Праблема ў тым, што Лукашэнка аказаўся на гэта абсалютна няздатны. Ён хутчэй схільны думаць, што пратэсты 2020 года – гэта падкопы нейкіх знешніх сілаў, а не адлюстраванне ўнутраных працэсаў у беларускім грамадстве. І ментальна зусім не гатовы мяняць хоць нешта ў той сістэме, якую збудаваў спецыяльна пад сябе цягам амаль 30 гадоў. Бо любыя рэформы, здольныя задаволіць прынамсі на пэўны час прынамсі нейкую частку грамадства, прадугледжваюць абмежаванне ягонай асабістай улады ў розных сферах і нават кантраляваны транзіт гэтай улады, перадачу яе іншым людзям са свайго атачэння. Для Лукашэнкі страта ці нават абмежаванне ўлады – кашмар і катастрофа, і менавіта дзеля таго ён арганічна не здольны ні на якія сурʼёзныя рэформы, што прынцыпова нешта б мянялі. Усе ягоныя думкі і намаганні скіраваныя толькі на фактычную кансервацыю наяўнай мадэлі (праведзеныя змены ў канстытуцыі па сутнасці бутафорскія і нічога прынцыпова не мяняюць), а стаўка робіцца на брутальную сілу. Ніякага дыялогу з нязгоднымі, толькі рэпрэсіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларусы ладзяць мітынг на плошчы Незалежнасці супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня ў Менску, Беларусь. 20 жніўня 2020 года. (Фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum)
Знешнія абставіны таксама не спрыяюць таму, каб Лукашэнка пераступіў праз сябе і стаў замест кансерватара рэфарматарам – надта шмат выклікаў для ягонай асабістай улады нясе развіццё падзей у рэгіёне і свеце. Таму пры захаванні ягонай фігуры на вяршыні ўладнай піраміды яўна ніякіх спробаў дыялогу з грамадствам не будзе.
А вось калі Аляксандр Лукашэнка па нейкіх прычынах, у тым ліку па стане здароўя, ад улады адыдзе – тады ўсё магчыма, наступнікі нават з ліку ягонага найбліжэйшага атачэння могуць быць куды больш гнуткімі і схільнымі да рэформаў. Як, напрыклад, было ў СССР пасля смерці Сталіна. Пры ягоным жыцці ні пра якую лібералізацыю гаворка не ішла, наадварот, задумвалася новая хваля масавых рэпрэсій. Але ягоныя наступнікі, дагэтуль цалкам правадыру, здавалася б, верныя, сталінскую палітыку памянялі і хоць увогуле сістэму не дэмантавалі, але зрабілі рэжым відавочна больш лагодным і менш страшным для людзей. Прынамсі, у ім сталі дзейнічаць нейкія правілы, не парушаючы якія чалавек мог адчуваць сябе больш-менш у бяспецы. Сістэма хоць і засталася таталітарнай, але ўсё ж такі трансфармавалася ў лепшы бок, адмовілася ад самых дзікіх і брутальных практык.
Значнасць фактару асабістай гатоўнасці аўтарытарных кіраўнічых вярхушак да зменаў добра ілюструе сітуацыя з дэмантажом камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе ў канцы 1980-х гадоў. Калі аслаб і мусіў сканцэнтравацца на сваіх уласных унутраных справах рэжым у Маскве, эліты большасці гэтых краін добра зразумелі, куды дзьме вецер. Амаль ва ўсіх краінах «народнай дэмакратыі» тады амаль сінхронна адбываліся ўнутраныя змены, калі больш ліберальныя групоўкі адсоўвалі ад улады кансерватараў на чале з, як правіла, да таго часу састарэлымі, перад тым жа цягам дзесяцігоддзяў нязменнымі правадырамі, а пасля таго ішлі на дыялог з грамадствам, у выніку чаго адбываўся мірны дэмакратычны транзіт улады.
Адзіным выключэннем была Румынія пад кіраўніцтвам Нікалае Чаўшэску, які зусім не адчуваў новых павеваў, нягледзячы ні на што любой цаной імкнуўся захаваць старыя парадкі і ў гэтым плане быў падобны да Лукашэнкі. У выніку транзіт у гэтай краіне быў не мірным, а сам Чаўшэску за ўпартасць і неадэкватнасць неадкладна заплаціў жыццём разам са сваёй жонкай. Але, што характэрна, у выніку той крывавай рэвалюцыі да ўлады прыйшлі такія ж самыя былыя функцыянеры ранейшага рэжыму, якія ўсвядомілі немагчымасць жыць па-старому і ўзначалілі рух за перамены.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.