навіны

Менскі аэрапорт не плануе прыбіраць англійскую мову, як гэта зрабілі на чыгуначным вакзале

Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 30 красавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 30 красавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Аніякіх загадаў мы не атрымвалі».

У нацыянальным аэрапорце «Менск» паведамілі, што не плануюць змяняць навігацыю і інфармацыйныя табло, аформленыя на чатырох мовах. Кажуць, што ніякіх загадаў на гэты конт не атрымвалі. Раней надпісы на англійскай мове прыбралі на чыгуначным вакзале, спаслаўшыся на тое, што ў нашай краіне толькі дзве дзяржаўныя мовы, а кожнаму замежніку не дагодзіш.
Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 30 красавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 30 красавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Пакуль няма інфармацыі, што нешта мусіць змяніцца. Аніякіх загадаў мы не атрымоўвалі», – сказалі ў менскім аэрапорце карэспандэнту «Белсату», які назваўся прыватнай асобаю. Пры гэтым адзначылі неабходнасць дублявання на некалькіх мовах абвестак ды іншай інфармацыі:


,,

«На цяперашні момант зменаў няма, але ж мы міжнародны аэрапорт».


Табло і шыльды ў тэрмінале аформленыя на беларускай, расейскай, англійскай і кітайскай мовах.
Інфармацыйнае табло ў нацыянальным аэрапорце «Менск». 29 лістапада 2023 года. (Фота: Irina Burova / Google Maps)
Інфармацыйнае табло ў нацыянальным аэрапорце «Менск». 29 лістапада 2023 года. (Фота: Irina Burova / Google Maps)
Раней на чыгуначным вакзале Менску надпісы на англійскай мове заляпілі стужкаю, падобнай на ізаляцыйную. Ва ўпраўленні БЧ растлумачылі гэтыя захады тым, што ў нашай краіне толькі дзве афіцыйныя мовы – беларуская і расейская, і цяпер усё «прыведзенае ў адпаведнасць з заканадаўствам». На пытанне, як замежнікам арыентавацца на вакзале без навігацыі па-англійску, працаўнік чыгункі адказаў сваім пытаннем:


,,

«Дык гэта трэба цяпер на кожнай мове пісаць, калі кожны замежнік будзе прыязджаць, ці як?»


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10