навіны

Ціханоўская сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай «Google», перадала просьбы беларусаў

Святлана Ціханоўская і віцэ-прэзідэнтка «Google» Анэтэ Крэбэр-Рыль (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская і віцэ-прэзідэнтка «Google» Анэтэ Крэбэр-Рыль (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Прыярытэт беларускага кантэнту над расейскім, пераклады на беларускую і трэнінгі для блогераў.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім Давосе сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай кампаніі «Google» Анэтэ Крэбэр-Рыль, расказаў Офіс Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская і віцэ-прэзідэнтка «Google» Анэтэ Крэбэр-Рыль (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская і віцэ-прэзідэнтка «Google» Анэтэ Крэбэр-Рыль (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская наведала ў Давосе «Дом Google», сустрэлася з прадстаўніцай кампаніі, абмеркавала шэраг пытанняў і перадала спіс канкрэтных запытаў ад беларускіх журналістаў і грамадзянскай супольнасці, а таксама дамовілася на наступную сустрэчу з Анэтэ Крэбэр-Рыль на Мюнхенскім форуме бяспекі 16–18 лютага.
Просьбы тычыліся наступнага:
Дэмакратычныя сілы Беларусі даўно дамагаюцца ад буйных IT-кампаніяў падтрымання Беларусі і лакалізацыі сэрвісаў, кантактуюць таксама з распрацоўнікамі Facebook, X, TikTok, Netflix.
Справа не толькі ў тым, што IT-гіганты мала ўвагі надаюць беларускай мове і прапануюць беларусам спажываць расейскі кантэнт, але і ў тым, што дзяржаўным медыям даюць прыярытэт над недзяржаўнымі. На апошняе звяртала ўвагу Еўрапейская камісія.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10