навіны

Снег спрычыніўся да транспартнага калапсу ў Менску

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ападкі ў выгядзе снегу, мокрага снегу і дажджу прагназуюць таксама на 19 і 20 студзеня.

Ранкам 18 студзеня на шматлікіх вуліцах Менску ўсталі доўгія заторы. Расейскі сэрвіс «Яндекс.Пробки» ацэньвае гэтыя заторы ў 10 з 10 балаў, на «Google Maps» таксама відаць шматлікія вуліцы з даўжэзнымі чырвонымі палосамі. Заторы меншых маштабаў ёсць і ў іншых гарадах Беларусі.
Уборка снегу пад Менскам, Беларусь. 18 студзеня 2024 года. Скрыншот: minobl_uvd / Telegram
Уборка снегу пад Менскам, Беларусь. 18 студзеня 2024 года. Скрыншот: minobl_uvd / Telegram
Дзяржаўная аўтаінспекцыя ўвяла 18 студзеня ў Менскай вобласці план «Надвор’е» – гэта значыць, на дарогі выстаўляюць больш тэхнікі для ўборкі снегу і пасыпкі дарог адмысловай пясчана-саляной сумессю, а кіроўцаў просяць быць максімальна асцярожнымі. Паведамляюць, што ў Менску задзейнічалі для ўборкі снегу 190 адзінак тэхнікі і 2241 чалавека. Больш за тое, ДАІ просіць устрымацца ад паездак на асабістым транспарце.
Снег таксама збіў расклад грамадскага транспарту ў Менску, на некаторых маршрутах тралейбусаў рух часова спыняўся, перанакіроўваўся.


Праз снегапад і парывісты вецер (да 18 м/с) на большай частцы Беларусі 18 студзеня абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пры тым на поўначы і ўсходзе Беларусі ранкам было каля –10 °С, а на паўднёвым захадзе – да +2.
Ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу прагназуюць таксама на 19 і 20 студзеня. Але калі 18-га недзе яшчэ прагназавалі плюсавую тэмпературу, на наступныя два дні абяцаюць мінусавую.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10