навіны

Расейцы прасунуліся на поўдні ад Аўдзееўкі. Што вядома?

Ілюстрацыйны здымак. Арэхаў, Запарожская вобласць, Украіна. 18 студзеня 2024 г. (Фота: Andriy Andriyenko / Zuma Press / Forum)
Ілюстрацыйны здымак. Арэхаў, Запарожская вобласць, Украіна. 18 студзеня 2024 г. (Фота: Andriy Andriyenko / Zuma Press / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 20 студзеня.

«Белсат» падводзіць вынікі 696-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 20 студзеня чытайце ў нашым аглядзе.
Ілюстрацыйны здымак. Арэхаў, Запарожская вобласць, Украіна. 18 студзеня 2024 г. (Фота: Andriy Andriyenko / Zuma Press / Forum)
Ілюстрацыйны здымак. Арэхаў, Запарожская вобласць, Украіна. 18 студзеня 2024 г. (Фота: Andriy Andriyenko / Zuma Press / Forum)
У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі пра адбіццё 12 атак праціўніка каля населеных пунктаў Сынькоўка, Петрапаўлаўка, Табаеўка і Бераставое ў Харкаўскай вобласці.
У Міністэрстве абароны РФ пішуць пра контратакі ўкраінцаў каля Сынькоўкі і Крухмальнага.
Самыя байцы ЗСУ ўдакладняюць, што расейцы перасталі штурмаваць Сынькоўку ў лоб, і замест гэтага намагаюцца абысці сяло цераз лес.
У гэты ж час расейскі ваенкор Сямён Пегаў сцвярджае, што УС РФ занялі новыя пазіцыі каля Сынькоўкі.
На суседнім ліманскім кірунку, паводле ўкраінскага камандавання, сілы абароны краіны адбілі 10 атак праціўніка каля Цернаў, Ямпалаўкі і Верхнякаменскага ў Данецкай вобласці і 15 – у ваколіцах Белагораўкі, а таксама на тэрыторыі Серабранскага лясніцтва ў Луганскай вобласці.
Пры гэтым прарасейскі тэлеграм-канал «Два майора» піша пра цяжкія баі і поспехі войскаў РФ каля Белагораўкі.
Пегаў удакладняе, што расейцы атакуюць Белагораўку з паўночнага і паўднёвага ўсходу.
Акрамя гэта ваенкор фіксуе заняцце УС РФ новых пазіцыяў каля Цернаў.
На бахмуцкім кірунку Генштаб ЗСУ адзначае чатыры безвыніковыя атакі расейцаў каля населеных пунктаў Іванаўскае, Клішчыеўка і Андрэеўка.
Разам з тым украінскія вайскоўцы, якія трымаюць абарону ў ваколіцах Бахмуту, пішуць, што войскі РФ паступова прасоўваюцца каля Іванаўскага.
На аўдзееўскім кірунку расейскія вайскоўцы засяродзіліся на штурме самога гораду: Генштаб ЗСУ піша пра адбіццё прынамсі 14 атак праціўніка. Акрамя гэтага яны правялі не менш за 19 атак у ваколіцах Танэнькага, Первамайскага і Невельскага.
Між тым іншыя крыніцы паведамляюць пра поспехі войскаў РФ на кірунку.
Аналітыкі праекту Deepstate паведамляюць аб прасоўваннях УС РФ на поўдні гораду па вуліцы Саборная. Адзначаецца, што цяпер расейцы намагаюцца замацавацца на новых пазіцыях.
Прарасейскі тэлеграм-канал «Рыбарь» адзначае ўсталяванне УС РФ кантролю над базай адпачынку «Царська охота» (на поўдні ад Аўдзееўкі), пры гэтым заход у сам горад не пацвярджаецца.
Акрамя гэтага «Рыбарь» фіксуе захоп дачнага пасёлку «Скатаватая» (на паўднёвым усходзе ад базы адпачынку «Царська охота») і тэрыторыяў з поўначы ад яго каля кар’еру.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Бахмутський Демон», спаслаўшыся на байцоў ЗСУ, піша, што расейцы штурмуюць Аўдзееўку і ейныя ваколіцы пяхотнымі групамі, амаль не выкарыстоўваючы цяжкую тэхніку.
На мар’інскім кірунку Узброеныя сілы РФ наступаюць у ваколіцах Георгіеўкі, Новаміхайлаўкі і самой Мар’інкі.
Сямён Пегаў гаворыць аб прасоўваннях УС РФ у Георгіеўцы.
Байцы 46-й аэрамабільнай брыгады ЗСУ паведамляюць, што праціўнік быў спынены ва ўсходняй частцы сяла. Пры гэтым адзначаецца, што расейцы змянілі тактыку і цяпер у асноўным намагаюцца ахапіць населены пункт з поўначы і поўдня.
На поўдні Данецкай вобласці расейцы цягам содняў атакавалі на поўдні ад сяла Залатая Ніва, але поспеху не дасягнулі.
У Запарожскай вобласці баявыя дзеянні лакалізуюцца на выступе па лініі фронту з поўдня ад гораду Арэхаў: тут адзначаюцца сустрэчныя баі каля сёлаў Работына і Вэрбовае. Зменаў на мелітопальскім кірунку не зафіксавана.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10