Штогадовая малітва за адзінства хрысціянаў у Менску ўпершыню прайшла без праваслаўных
22.01.2024, 11:25
Служба за адзінства хрысціянаў у менскай архікатэдры 20 студзеня 2023 года. (Фота: catholic.by)
podpis źródła zdjęcia
У гэтым годзе прадстаўнікі БПЦ не з’явіліся ў менскім архікатэдральным касцёле.
У Менску штогадовая малітва за адзінства хрысціянаў упершыню прайшла без удзелу праваслаўных, піша «Хрысціянская візія».
Служба за адзінства хрысціянаў у менскай архікатэдры 20 студзеня 2023 года. (Фота: catholic.by)
Традыцыйна Праваслаўную царкву рэпрэзентаваў намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу БПЦ протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. У гэтым годзе, 20 студзеня, ні ён, ні які-небудзь іншы прадстаўнік БПЦ не з’явіўся ў менскім архікатэдральным касцёле.
Штогод у студзені прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесіяў збіраліся на супольнае богаслужэнне з нагоды тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Такія службы праводзяцца і ў іншых гарадах Беларусі.