навіны

Беларусь будзе расцэньваць напад на саюзнікаў як агрэсію супраць сябе

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Якія канкрэтна краіны маюцца на ўвазе пад «саюзнымі», не ўдакладняецца.

Беларусь, згодна з новаю Ваеннаю дактрынаю, будзе разглядаць напад на сваіх саюзнікаў як напад на сваю тэрыторыю. Пра гэта заявіў начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генеральнага штабу Узброеных сілаў Арцём Буторын у эфіры тэлеканалу СТВ.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
«Напад на любую саюзную нам дзяржаву будзе лічыцца нападам на Рэспубліку Беларусь», – адзначыў Арцём Буторын.
У новай Ваеннай дактрыне, паводле яго, у асобным раздзеле будуць сабраныя ратыфікаваныя Беларуссю і саюзнікамі палажэнні, замацаваныя ў міжнародных дамовах.
Прадстаўнік Генеральнага штабу дадаў, што асновы стаўлення Беларусі да міратворчай дзейнасці пад эгідаю міжнародных арганізацыяў у справе бяспекі, у тым ліку ААН і АДКБ, таксама будуць замацаваныя ў дакуменце.
Нагадаем: як заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, у абноўленым праекце Ваеннай дактрыны Беларусі не называюцца ворагі, але ўказваюцца крыніцы пагрозаў. На брыфінгу 19 студзеня, прысвечаным дактрыне, ён заявіў, што размяшчэнне расейскай тактычнай ядравай зброі ў Беларусі ёсць важнаю часткаю стрымлівання патэнцыйных супернікаў. Паводле яго, гэта вымушаная захада. Ён таксама адзначыў, што ў дактрыне ўлічаная рызыка ўзброеных правакацыяў, таму войска і дзяржаўныя органы ўвесь час дэманструюць высокі ўзровень гатовасці ваеннай арганізацыі дзяржавы, каб стрымліваць патэнцыйных супернікаў.
Ядравы выбух у Менску. Калаж: Белсат
У «міралюбнай» дактрыне Беларусі прапісалі ўжыванне ядравай зброі. ААН просяць разабрацца навіны
«Дактрына сталася адраснаю. Мы дакладна называем крыніцы ваенных пагрозаў нашай краіне. Зыходзячы з гэтага, мы сфармулявалі тыя захады, якія будзе рабіць дзяржава пры ўзнікненні рызык, выклікаў і пагрозаў», – заявіў кіраўнік Міністэрства абароны.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10