навіны

Васьмігадовае дзіця загінула ў ДТЗ у Салігорскім раёне

Аварыя ў Салігорскім раёне 21 студзеня 2024 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
Аварыя ў Салігорскім раёне 21 студзеня 2024 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Дзіця было без спецыяльнай дзіцячай прылады, якая павінна ўтрымліваць падчас руху аўто.

Васьмігадовае дзіця загінула ў аварыі, якія адбылася на дарозе «Салігорск – 4-ае рудаўпраўленне» 21 студзеня. Паводле папярэдняй інфармацыі МУС, 36-гадовы кіроўца «Mercedes» не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Nissan».
Аварыя ў Салігорскім раёне 21 студзеня 2024 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
Аварыя ў Салігорскім раёне 21 студзеня 2024 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
У выніку загінуў васьмігадовы пасажыр «Nissan». Дзіця ехала без спецыяльнай прылады, якая павінна ўтрымліваць падчас руху аўто.
«51-гадовая кіроўца “Nissan” і 12-гадовая пасажыр з траўмамі дастаўленыя ў лякарню. На месцы аварыі працуюць інспектары ДАІ і следча-аператыўная група», – піша прэс-служба МУС.
Аварыя ў Салігорскім раёне 21 студзеня 2024 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
Аварыя ў Салігорскім раёне 21 студзеня 2024 года. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
ДТЗ у Смалявіцкім раёне. (Фота: МУС / Telegram)
Сваякам загінулых у аварыі з маршруткай пад Смалявічамі выплацяць кампенсацыю – больш за 2,5 млн рублёў навіны
Міліцыя нагадвае, што ў складаных умовах надвор’я кіроўца абавязаны выбіраць бяспечную хуткасць руху, пазбягаць рэзкіх рухаў рулём, разгонаў і тармажэння. Перад манеўрам пераканацца ў яго бяспецы. Перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў і ростам да 150 см дазваляецца толькі з выкарыстаннем спецыяльнай дзіцячай прылады.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10