навіны

У Расеі гарэў тэрмінал звадкаванага газу. Як мяркуецца, з-за атакі дронаў

Пажар на тэрмінале «Новатэк» 21 студзеня 2024 года. (Фота: Аляксандр Драздзенка / Telegram)
Пажар на тэрмінале «Новатэк» 21 студзеня 2024 года. (Фота: Аляксандр Драздзенка / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

СМІ сцвярджаюць, што гэта аперацыя СБУ.

Адбыўся пажар на тэрмінале найбуйнейшага расейскага вытворцы звадкаванага прыроднага газу «Новатэк». 21 студзеня гарэла цыстэрна з палівам аб’ёмам 100 кубаметраў. Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што ён адбыўся з-за двух выбухаў.
Пажар на тэрмінале «Новатэк» 21 студзеня 2024 года. (Фота: Аляксандр Драздзенка / Telegram)
Пажар на тэрмінале «Новатэк» 21 студзеня 2024 года. (Фота: Аляксандр Драздзенка / Telegram)
«Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на крыніцы паведаміла, што пажар стаў вынікам аперацыі СБУ. Атака нібыта здзейсненая з дапамогай дронаў.
«Нафтавы тэрмінал “Усть-Луга Ойл” у Ленінградскай вобласці – важны абʼект для праціўніка. Там перапрацоўваецца паліва, якое, у тым ліку, пастаўляецца і расейскім войскам.
Паспяховая атака на такі тэрмінал не толькі наносіць эканамічную шкоду суперніку, пазбаўляючы акупантаў магчымасці зарабляць грошы на вядзенне вайны ва Украіне, але і істотна ўскладняе лагістыку паставак паліва для расейскіх вайскоўцаў», – кажа крыніца «Інтэрфакс-Украіна».
Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка паведаміў, што пацярпелых няма і ўсе рабочыя эвакуяваныя.
Расейскія СМІ пішуць, што пашкоджаныя два рэзервуары і помпавая станцыя. «Новатэк» прыйшлося прыпыніць некаторыя аперацыі.
Беспілотнік. Фота мае ілюстратыўны характар. (Фота: Аappp / Shutterstock / Fotodom)
Украінскія дроны дабраліся да смаленскага авіязаводу. Былі чутныя выбухі навіны
Комплекс, які гарэў, знаходзіцца ў Фінскім заліве прыкладна ў 170 км ад Санкт-Пецярбурга. Порт выкарыстоўваецца для адгрузкі нафтапрадуктаў.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10