Расея абстраляла ракетамі некалькі рэгіёнаў Украіны. Загінулі пяць чалавек
23.01.2024, 12:45
Пашкоджаны жылы дом у выніку ракетнага абстрэлу ў Харкаве, Украіна. 23 студзеня 2024 года. (Фота: Sergey Bobok / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia
40 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку дзеці.
Раніцай 23 студзеня Расея атакавала Украіну. У розных гарадах ракеты трапілі ў жылыя дамы. Ёсць загінулыя і пацярпелыя.
Пашкоджаны жылы дом у выніку ракетнага абстрэлу ў Харкаве, Украіна. 23 студзеня 2024 года. (Фота: Sergey Bobok / AFP / East News)
Абстрэлы здзяйсняліся з самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95МС і Ту-22М3, якія ляцелі з аэрадромаў у Мурманскай, Калужскай вобласцях і з раёну Каспійскага мора, паведамілі Паветраныя сілы Украіны.
У Кіеве ў выніку ракетных удараў пацярпелі сем чалавек. Шасцёра з іх былі шпіталізаваныя. Абломкамі ракет пашкоджаныя жылыя дамы. Як паведаміў першы намеснік кіраўніка Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Мікалай Паварознік, у Кіеў ляцелі каля 20 ракет, усе яны былі збітыя СПА. У Святашынскім раёне пасля падзення абломкаў у прыватным сектары загарэліся дамы.
Медыкі аказвае дапамогу мясцоваму жыхару, пацярпеламу ў выніку ракетнага абстрэлу ў Харкаве, Украіна. 23 студзеня 2024 года. (Фота: Sergey Bobok / AFP / East News)
У Харкаве цалкам разбураны пад’езд жылога дому. Загінулі дзве жанчыны 56 і 40 гадоў, 35 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку дзеці 10 і 12 гадоў. У цяжкім стане знаходзяцца 5 чалавек.
У выніку абстрэлу былі парушаныя энерга- і водазабеспячэнне, успыхнуў пажар на газаправодзе.
У Паўлаградзе Днепрапятроўскай вобласці загінулі два чалавекі.
Па інфармацыі ратавальнікаў, агулам у выніку ранішняй ракетнай атакі загінулі 5 чалавек, 40 атрымалі раненні.
На фоне абстрэлаў Польшча падняла ў паветра знішчальнікі. Паветраную прастору краіны манітораць самалёты саюзнікаў па НАТО.