навіны

Білборды з пагрозамі зняволення за данаты і суд над сілавікамі, якія перайшлі на бок народу

Білборд з пагрозамі зняволення за данаты, які з’явіўся ў Менску. (Фота: Радыё Свабода — Беларусь / Telegram)
Білборд з пагрозамі зняволення за данаты, які з’явіўся ў Менску. (Фота: Радыё Свабода — Беларусь / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Хроніка рэпрэсій за 22 студзеня.

«Белсат» працягвае сачыць за хронікай рэпрэсій, якія не сціхаюць у Беларусі – асабліва пасля 2020 году.
Білборд з пагрозамі зняволення за данаты, які з’явіўся ў Менску. (Фота: Радыё Свабода — Беларусь / Telegram)
Білборд з пагрозамі зняволення за данаты, які з’явіўся ў Менску. (Фота: Радыё Свабода — Беларусь / Telegram)
У Менску былі прыкмечаныя білборды, на якіх ад імя Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю пагражаюць адказнасцю за данаты – пазбаўленнем волі ад 3 да 8 гадоў. Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што ў Беларусі мінімум 58 чалавек асуджаныя па артыкуле за «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (або ў сукупнасці з іншымі) на тэрміны ад 1,5 да 19 гадоў калоніі. За данаты ў структуры, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», у Беларусі пагражае да 5 гадоў калоніі, нават на момант, калі яны не былі прызнаныя такімі. Акрамя таго, адзначае «Вясна», за данаты судзяць па артыкуле аб «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» – па ім ужо асудзілі як мінімум 2 чалавек на 9,5 і 8,5 гадоў калоніі.
Сёння ў Менскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы супраць згуртавання былых сілавікоў «BYPOL». Падчас працэсу завочна разглядаюць справы шасці чалавек: Андрэя Астаповіча, Аляксандра Азарава, Алега Талерчыка, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка і Ігара Лобана. Паводле следства, «названыя асобы ў розныя перыяды ўчынілі дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Берасцейскі абласны суд асудзіў інжынера-энергетыка Аляксандра Бойку да 2,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за відэа з ваеннай тэхнікай. Мучжыну затрымалі 24 кастрычніка 2023 года.
У тэлеграм-канале ГУБАЗіК з’явілася «пакаяльнае відэа» з аўтаркай блогу «Vёska Life» па імені Ксенія. У ім яна прызнаецца што мае «нацысцкую татуіроўку» і абяцае яе звесці. Як мяркуюць праваабаронцы, відэа было запісана раней, бо сёння ў акаўнце ў «Instagram» жанчына публікуе звычайныя кадры з паўсядзённага жыцця.
20 снежня 2023 года суд Ленінскага раёна Менска асудзіў Наталлю Ажнову паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы новай Беларусі. У судовай пастанове адзначана, што Наталля «выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру». Жанчыну апазналі па фотаздымку з інтэрнэта і дадзеных мабільнага аператара.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10