навіны

Крыніцы пішуць пра захоп сяла на поўначы Харкаўшчыны. Што вядома?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскі вайсковец на сваёй пазіцыі на лініі фронту ў Сумскай вобласці, Украіна. 20 студзеня 2024 года. (Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскі вайсковец на сваёй пазіцыі на лініі фронту ў Сумскай вобласці, Украіна. 20 студзеня 2024 года. (Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 23 студзеня.

«Белсат» падводзіць вынікі 699-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 23 студзеня чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскі вайсковец на сваёй пазіцыі на лініі фронту ў Сумскай вобласці, Украіна. 20 студзеня 2024 года. (Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскі вайсковец на сваёй пазіцыі на лініі фронту ў Сумскай вобласці, Украіна. 20 студзеня 2024 года. (Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum)
Удзень 23 студзеня прарасейскі тэлеграм-канал «ВГА Харьковской области» заявіў пра заняцце войскамі РФ сяла Плецянёўка ў Ваўчанскім раёне на Харкаўшчыне. Населены пункт знаходзіцца побач з расейскай мяжой, з поўдня ад гораду Шабекіна ў Белгародскай вобласці РФ.
Між тым пакуль ні расейскае, ні ўкраінскае камандаванне ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю.
Па інфармацыі Генеральнага штабу Збройных сілаў, на купянскім кірунку расейскія вайскоўцы атакуюць каля сяла Сынькоўка, але пакуль не маюць поспеху.
Аналітыкі праекту Deepstate пішуць, што таксама расейцы працягваюць замацоўвацца каля раней захопленага імі сяла Крухмальнае.
Самыя ЗСУ адзначыліся шэрагам атак каля Сынькоўкі і Табаеўкі, але, паводле Мінабароны РФ, лінія фронту засталася нязменнай.
На суседнім ліманскім кірунку расейцы атакавалі каля Макееўкі, Белагораўкі на тэрыторыі Серабранскага лясніцтва ў Луганскай вобласці, а таксама паміж населенымі пунктамі Спірнае і Вясёлае на Данеччыне.
У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што іхным вайскоўцам пры падтрымцы артылерыі ўдалося палепшыць становішча па пярэднім краі, аднак канкрэтныя месцы зменаў лініі сутыкнення не называюцца.
Прарасейскі тэлеграм-канал «Два майора» сцвярджае, што УС РФ паступова замацоўваюцца на тэрыторыі мелавога заводу каля Белагораўкі.
Пры гэтым ЗСУ цягам содняў атакавалі каля Макееўкі, Ямпалаўкі, Дзібровы і на тэрыторыі Серабранскага лясніцтва, што ўказвае на вядзенне ўкраінцамі актыўнай абароны. Зменаў на гэтых участках не зафіксавана.
На бахмуцкім кірунку ініцыятыва таксама застаецца за Узброенымі сіламі РФ, якія атакуюць на захадзе і поўдні ад раённага цэнтру, імкнучыся выйсці да суседняга гораду Часаў Яр: тут баявыя дзеянні фіксуюцца ў ваколіцах Багданаўкі, Клішчыеўкі, Андрэеўкі, Хромава і Іванаўскага.
Разам з тым байцы ЗСУ, якія абараняюцца на кірунку, гавораць пра адносную стабілізацыю сітуацыі: баі ў асноўным носяць пазіцыйны характар, прычым праціўнік дзейнічае малымі пяхотнымі групамі без падтрымкі бранятэхнікі. Акрамя гэтага вайскоўцы паведамляюць пра вяртанне пазіцыяў у цэнтральнай частцы Багданаўкі, куды раней удалося зайсці перадавым атрадам расейцаў.
Складаная сітуацыя для ЗСУ захоўваецца ў ваколіцах Данецку.
На аўдзееўскім кірунку, паводле ўкраінскага камандавання, цягам апошніх содняў сілы абароны краіны адбілі прынамсі 17 атак праціўніка каля населеных пунктаў Стэпавое, Аўдзееўка, Первамайскае і Невельскае.
Між тым у Deepstate фіксуюць частковы поспех расейцаў каля Первамайскага.
У гэты ж час тэлеграм-канал «Рыбарь» адзначае далейшыя прасоўванні войскаў РФ на паўднёвым усходзе самой Аўдзееўкі па вуліцах Спартыўная, Саборная і Чарнышэўскага.
Акрамя гэтага крыніца фіксуе баі з паўднёвага ўсходу і паўднёвага захаду ад гораду.
На мар’інскім кірунку найбольш гарачымі кропкамі з’яўляюцца ваколіцы сёлаў Георгіеўка і Новаміхайлаўка: паводле Генштабу ЗСУ, тут за содні сілы абароны адбілі не менш за 21 атаку праціўніка.
На поўдні Украіны працягваюцца сустрэчныя баі каля населеных пунктаў Вэрбовае і Работына (з поўдня ад гораду Арэхаў у Запарожскай вобласці). Разам з тым зменаў па лініі сутыкнення ніводная з крыніцаў не фіксуе.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10