навіны

Літва абвінавачвае беларускіх памежнікаў у парушэнні сваёй дзяржаўнай мяжы

Літва абвінавачвае беларускіх памежнікаў у парушэнні дзяржаўнай мяжы. (Фота: vsat.lrv.lt)
Літва абвінавачвае беларускіх памежнікаў у парушэнні дзяржаўнай мяжы. (Фота: vsat.lrv.lt)
podpis źródła zdjęcia

Трое беларускіх памежнікаў зайшлі на тэрыторыю Літвы на адлегласць у 2,5 метры.

Літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы заявіла пра парушэнне мяжы беларускімі памежнікамі, якое адбылося ў Ігналінскім раёне ў панядзелак 22 студзеня. Літва сцвярджае, што трое ўзброеных беларускіх афіцэраў зайшлі на яе тэрыторыю на два з паловаю метры.
Літва абвінавачвае беларускіх памежнікаў у парушэнні дзяржаўнай мяжы. (Фота: vsat.lrv.lt)
Літва абвінавачвае беларускіх памежнікаў у парушэнні дзяржаўнай мяжы. (Фота: vsat.lrv.lt)
У панядзелак працаўнікі памежнай заставы «Pūškos» Віленскага памежнага атраду праз сістэму відэаназірання зафіксавалі трох узброеных сілавікоў, якія рухаліся з беларускага боку. Яны ішлі па сваёй тэрыторыі ўздоўж мяжы па снезе каля вёскі Вайцішкі Ігналінскага раёну. Потым падышлі да занесеных снегам патрульных масткоў. Пасля некаторых ваганняў яны пайшлі ў абыход масткоў, павярнулі налева і перайшлі лінію мяжы.
Калі беларускія памежнікі дайшлі да плота, усталяванага на літоўскім баку, то павярнулі назад. Усе іхныя дзеянні адсочваліся і кантраляваліся літоўскімі памежнікамі, гатовымі да рэагавання.
Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: press.lv
Эстонія пабудуе на ўсходняй мяжы лінію абароны з 600 бункераў навіны
Літоўская служба аховы мяжы вядзе збор матэрыялаў і вырашае пытанне аб дасудовым расследаванні. Камандзір Віленскага памежнага атраду паведаміў пра інцыдэнт беларускаму боку.
Міністры абароны краінаў Балтыі на сустрэчы ў Рызе 19 студзеня дамовіліся пабудаваць на ўсходніх межах Эстоніі, Літвы і Латвіі абарончы пояс, які будзе складацца з бетонных бункераў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10