Загінулі яшчэ двое беларусаў, якія ваявалі за Украіну: СМІ
24.01.2024, 17:18
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Развітанне з байцом палка Каліноўскага. (Фота: Полк Каліноўскага / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
З лютага 2022 года страцілі жыццё ўжо не менш за 38 чалавек.
Загінулі яшчэ двое беларусаў, якія ваявалі на баку Украіны. Гэта здарылася ў другой палове студзеня на ўсходзе краіны, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкаю на некалькі крыніцаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Развітанне з байцом палка Каліноўскага. (Фота: Полк Каліноўскага / Telegram)
Дзеля бяспекі тых блізкіх ваяроў, якія цяпер у Беларусі, не называюцца імёны, пазыўныя і падраздзелы, у якіх служылі загінулыя.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну страцілі жыццё мінімум 38 беларусаў, якія змагаліся за Украіну.
Паводле падлікаў Міністэрства абароны Расеі, ва Украіне супраць расейскай агрэсіі ваююць мінімум 700 беларусаў. У чэрвені 2022 года лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская казала, што ва Украіне ёсць каля 1500 беларускіх ваяроў.