навіны

Ва Украіне загінуў беларускі афіцэр, які ваяваў на баку Расеі – СМІ

Дакументы, якія паказвае журналіст Андрэй Цапліенка ў пацверджанне таго, што беларус загінуў каля Крынак. (Фота: ЦАПЛІЄНКО_UKRAINE FIGHTS / Telegtam)

podpis źródła zdjęcia

Паведамляецца, што ён служыў у беларускім войску з 1995 да 2004 года.

На Херсоншчыне каля Крынак нядаўна загінуў грамадзянін Беларусі, які ваяваў на баку Расеі, паведамляюць украінскія медыі. Як пацверджанне ў сеціве з’явіліся дакументы на імя Дзяніса Аляксандравіча Лазарава.
Дакументы, якія паказвае журналіст Андрэй Цапліенка ў пацверджанне таго, што беларус загінуў каля Крынак. (Фота: ЦАПЛІЄНКО_UKRAINE FIGHTS / Telegtam)
Дакументы, якія паказвае журналіст Андрэй Цапліенка ў пацверджанне таго, што беларус загінуў каля Крынак. (Фота: ЦАПЛІЄНКО_UKRAINE FIGHTS / Telegtam)
Украінскі журналіст Андрэй Цапліенка паказвае беларускі пашпарт на імя Лазарава, вайсковы білет афіцэра запасу Узброеных сілаў Беларусі і два квіткі на цягнікі – з Севастопалю ў Разань на 9 студзеня і з Разані да Ульянаўску на 11 студзеня.
У дакументах пазначана, што Лазараў нарадзіўся 25 верасня 1976 года ў Гомлі. Вайсковы білет афіцэра запасу выдадзены 27 снежня 2022 года ваенкаматам Менскага раёну. Службу ў беларускім войску Лазараў праходзіў з 1995 да 2004 года.
Дакументы, якія паказвае журналіст Андрэй Цапліенка ў пацверджанне таго, што беларус загінуў каля Крынак. (Фота: ЦАПЛІЄНКО_UKRAINE FIGHTS / Telegtam)
Дакументы, якія паказвае журналіст Андрэй Цапліенка ў пацверджанне таго, што беларус загінуў каля Крынак. (Фота: ЦАПЛІЄНКО_UKRAINE FIGHTS / Telegtam)
«Заўважым, што менавіта ва Ульянаўску дыслакуецца 104-ая дшд. Месяц таму брытанская выведка паведамляла, што гэтая дывізія панесла крытычныя страты пры штурме Крынак», – піша Андрэй Цапліенка.
Гэта не першыя звесткі пра беларусаў, якія апынуліся на вайне ў складзе расейскага войска. У кастрычніку 2023 года ва ўкраінскі палон трапіў Максім Запека, які расказаў, што служыць у расейскай арміі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10