навіны

МЗС Польшчы ў сувязі з рэпрэсіямі заклікае да новых санкцыяў супраць Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак МЗС Польшчы. Варшава, Польшча. 15 красавіка 2019 года. (Фота: Mateusz Wlodarczyk / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак МЗС Польшчы. Варшава, Польшча. 15 красавіка 2019 года. (Фота: Mateusz Wlodarczyk / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Патрэбны «рашучы адказ», лічыць Міністэрства.

Міністэрства замежных справаў Польшчы заклікала ўвесці новыя санкцыі супраць лукашэнкаўскага рэжыму. Гэта рэакцыя на хвалю маштабных рэпрэсіяў у Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак МЗС Польшчы. Варшава, Польшча. 15 красавіка 2019 года. (Фота: Mateusz Wlodarczyk / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак МЗС Польшчы. Варшава, Польшча. 15 красавіка 2019 года. (Фота: Mateusz Wlodarczyk / Forum)
«Масавыя затрыманні былых вязняў сумлення і сем’яў палітвязняў, якія ажыццяўляюцца ўладамі Беларусі, патрабуюць рашучага адказу. Наступны пакет санкцыяў супраць Беларусі мусіць быць прыняты як мага хутчэй», – піша МЗС Польшчы ў сацыяльнай сетцы X.
Рэпрэсіі ў Беларусі. Калаж: Белсат
Як падрыхтавацца да прыходу сілавікоў: чатыры важных крокі навіны
Апошнімі днямі ў Беларусі яшчэ больш узмацніліся рэпрэсіі. Цяпер сілавікоў асабліва цікавяць былыя палітвязні і сваякі палітвязняў. Верагодна, гэта звязана з падтрыманнем, якое беларусы працягваюць аказваць адно аднаму, незалежна ад таго, застаюцца яны ў краіне ці выехалі за мяжу. 23 студзеня КДБ учыніў чыстку, у выніку якой прайшлі праз ператрусы, допыты або арышты сама меней 84 асобы. 24 студзеня стала вядома, што сілавікі арыштоўваюць і былых журналістаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: «Белсат»)
Сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопту». Кіраўнік «BYSOL» – пра атаку на сваякоў палітвязняў навіны
Пакет новых санкцыяў супраць Расеі будзе абмяркоўвацца ў лютым. У сувязі з гэтым Польшча, Эстонія, Латвія, Літва прапануюць узмацніць санкцыі супраць Беларусі і зраўнаваць іх з галіновымі абмежаваннямі ў дачыненні Расеі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10