навіны

У Расеі вынеслі прысуд Ігару Стралкову-Гіркіну

Былы лідар узброеных фармаванняў самаабвешчанай ДНР Ігар Гіркін (Стралкоў) сядзіць у шкляной клетцы перад слуханнем прысуду ў Маскоўскім гарадскім судзе ў Маскве, Расея. 25 студзеня 2024 года. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)

podpis źródła zdjęcia

Былы лідар узброеных фармаванняў ДНР быў пакараны 4 гадамі зняволення.

Былы лідар узброеных фармаванняў самаабвешчанай ДНР, ваенны злачынца Ігар Стралкоў (сапраўднае прозвішча Гіркін) быў пакараны 4 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Адпаведнае рашэнне прыняў Маскоўскі гарадскі суд, паведамляе «Медиазона».
Былы лідар узброеных фармаванняў самаабвешчанай ДНР Ігар Гіркін (Стралкоў) сядзіць у шкляной клетцы перад слуханнем прысуду ў Маскоўскім гарадскім судзе ў Маскве, Расея. 25 студзеня 2024 года. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)
Былы лідар узброеных фармаванняў самаабвешчанай ДНР Ігар Гіркін (Стралкоў) сядзіць у шкляной клетцы перад слуханнем прысуду ў Маскоўскім гарадскім судзе ў Маскве, Расея. 25 студзеня 2024 года. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)
Ігара Гіркіна прызналі вінаватым у закліках да экстрэмізму ў інтэрнэце. Таксама яму забаранілі цягам 3 гадоў адміністраваць сайт і старонкі ў сацсетках.
Першапачаткова дзяржаўнае абвінавачванне запрошвала для Гіркіна 4 гады і 11 месяцаў калоніі.
Ігар Гіркін – былы вайсковец і афіцэр ФСБ. Ён адыграў ключавую ролю ў развязванні вайны на Данбасе ў 2014 годзе і быў датычны да знішчэння пасажырскага «боінга» MH17. За гэта суд у Нідэрландах завочна прысудзіў яму пажыццёвае зняволенне.
Прыхільнік Ігара Гіркіна трымае плакат каля будынку Маскоўскага гарадскога суда ў Маскве, Расея. 25 студзеня 2024 года. (Фота: Alexander Zemlianichenko / AP Photo / East News)

Гіркін падтрымаў поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў лютым 2022 году, аднак лічыў, што вайна вядзецца няўдала і Расею чакае поўная параза і смута, калі Крэмль не зменіць палітыку. Пад зменай палітыкі Гіркін разумеў не падпісанне міру, а наадварот – поўную мабілізацыю грамадства і эканомікі, прыняцце драконаўскіх законаў у тыле і вядзенне вайны да пераможнага канца.
Прыхільнікі Ігара Гіркіна сабраліся ля будынку Маскоўскага гарадскога суда падчас слуханняў. Масква, Расея. 25 студзеня 2024 года. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)

Гіркін не раз дазваляў сабе жорстка выказвацца пра Уладзіміра Пуціна і нават выкарыстоўваў асабістыя абразы («бесхрыбетная макрыца», «ануча», «нікчэмнасць», «баязлівы бездар»). Менавіта за свае публічныя выказванні, а зусім не за ваенныя злачынствы, ён у выніку трапіў пад крымінальны пераслед і быў арыштаваны ў ліпені 2023 году.
18 лістапада Гіркін абвесціў пра намер балатавацца на прэзідэнта, аднак ягоныя прыхільнікі не здолелі нават зарэгістраваць ініцыятыўную групу па вылучэнні ў кандыдаты.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10