навіны

Расея ўчыніла чарговую паветраную атаку на Украіну. Ёсць пацярпелыя

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

У Адэсе пашкоджаныя жылыя будынкі і цывільная інфраструктура.

У ноч на 25 студзеня Расея нанесла ўдары па гарадах Украіны з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ «Shahed» і ракетаў С-300.
Расея атакавала Адэсу ўдарнымі дронамі, 25 студзеня 2024 года. (Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook)
Расея атакавала Адэсу ўдарнымі дронамі, 25 студзеня 2024 года. (Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook)
Паводле Паветраных сілаў ЗСУ, 14 ударных беспілотнікаў «Shahed» былі запушчаныя з ваколіцаў Прыморска-Ахтарску і мысу Чаўда (Крым). 11 з 14 дронаў былі збітыя супрацьпаветранай абаронай у межах Адэскай і Мікалаеўскай вобласцяў.
Акрамя таго, расейцы запусцілі пяць ракетаў С-300, чатыры з іх у кірунку Харкава.
Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр паведамляе, што ў Адэсе ёсць «прылёты» ў прамысловыя аб’екты, пашкоджаныя жылыя будынкі і цывільная інфраструктура. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі дзве асобы.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10