навіны

ЗСУ намагаюцца стабілізаваць сітуацыю на поўдні Аўдзееўкі. Што вядома?

Уладзімір Зяленскі ў Аўдзееўцы, Украіна. 29 снежня 2023 года. (Фота: president.gov.ua)
Уладзімір Зяленскі ў Аўдзееўцы, Украіна. 29 снежня 2023 года. (Фота: president.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

Пра галоўныя падзеі станам на вечар 24 студзеня чытайце ў нашым аглядзе.

«Белсат» падводзіць вынікі 700-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 24 студзеня чытайце ў нашым аглядзе.
Уладзімір Зяленскі ў Аўдзееўцы, Украіна. 29 снежня 2023 года. (Фота: president.gov.ua)
Уладзімір Зяленскі ў Аўдзееўцы, Украіна. 29 снежня 2023 года. (Фота: president.gov.ua)
На паўночным усходзе Харкаўскай вобласці асноўная актыўнасць зноў лакалізаваная ў ваколіцах сяла Сынькоўка ў Купянскім раёне, пра што сведчыць інфармацыя ад украінскага і расейскага камандаванняў.
Большая актыўнасць праціўнікаў адзначаецца на суседнім ліманскім кірунку.
У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі пра чатыры адбітыя атакі праціўніка каля сёлаў Ямпалаўка і Церны на поўначы Данецкай вобласці і дзве – у ваколіцах Белагораўкі і на тэрыторыі Серабранскага лясніцтва на Луганшчыне.
Між тым прарасейскі тэлеграм-канал «Два майора» сцвярджае, што УС РФ усё ж занялі некаторыя пазіцыі каля Белагораўкі.
Пры гэтым самыя ЗСУ, паводле Мінабароны РФ, атакавалі ў ваколіцах населеных пунктаў Церны і Ямпалаўка, але поспеху не дасягнулі.
На бахмуцкім кірунку ініцыятыва застаецца за расейскімі вайскоўцамі, якія цягам апошніх содняў наступалі каля населеных пунктаў Багданаўка, Іванаўскае і Клішчыеўка, імкнучыся прасунуцца да гораду Часаў Яр.
Канал «Два майора» піша, што войскі РФ прасунуліся каля Багданаўкі ў бок суседняга сяла Грыгораўка.
Расейскі ваенкор Сямён Пегаў гаворыць пра поспехі Узброеных сілаў РФ у ваколіцах Іванаўскага.
Між тым вайскоўцы ЗСУ, якія абараняюцца на гэтым участку фронту, адмаўляюць змены лініі фронту, хоць і прызнаюць наяўнасць цяжкіх баёў.
Наступальная актыўнасць саміх Збройных сілаў Украіны фіксуецца на самым поўдні кірунку ў ваколіцах сяла Шумы (на паўночным захадзе ад Горлаўкі): Мінабароны РФ паведаміла пра дзве няўдалыя атакі ўкраінцаў.
Самыя актыўным участкам фронту застаюцца ваколіцы Данецку, але і тут назіраецца адносны спад актыўнасці расейскіх вайскоўцаў.
Па інфармацыі ўкраінскага камандавання, на аўдзееўскім кірунку за апошнія содні сілы абароны краіны адбілі 16 атак расейцаў у ваколіцах Новаміхайлаўкі, Первамайскага, Невельскага і самой Аўдзееўкі.
Сямён Пегаў адзначае, што на паўднёвым усходзе гораду ідуць цяжкія сустрэчныя баі – ЗСУ контратакуюць, імкнучыся ліквідаваць ранейшыя прасоўванні праціўніка. Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і іншыя крыніцы.
На мар’інскім кірунку наступальная актыўнасць расейскіх вайскоўцаў засяроджаная на ўчастку фронту паміж населенымі пунктамі Георгіеўка і Новаміхайлаўка.
Генштаб ЗСУ піша пра 16 няўдалых атак праціўніка за содні.
Самыя ўкраінскія байцы гавораць, што расейцы, не здолеўшы прарваць абарону ЗСУ ў ваколіцах Новаміхайлаўкі, паступова змяшчаюць вектар сваіх атак на поўнач і поўдзень ад сяла. Адзін удар ідзе паміж сёламі Пабеда і Георгіеўка, іншы – па лініі Салодкае – Вадзяное.
Пры гэтым адзначаецца, што войскі РФ маюць дастаткова сілаў і сродкаў для абедзвюх аперацыяў.
На поўдні Украіны расейцы зноў атакавалі каля сяла Чырвонае ў Запарожскай вобласці (на ўсходзе ад гораду Гуляйполе), але сілы абароны Украіны ўтрымалі свае пазіцыі.
Пры гэтым найбольш гарачым участкам фронту ў рэгіёне застаюцца ваколіцы гораду Арэхаў. Тут працягваюцца сустрэчныя баі каля населеных пунктаў Вэрбовае і Работына. Пегаў адзначае, што лінія фронту каля сёлаў даволі дынамічная, але істотных зменаў не фіксуецца.
У Херсонскай вобласці баявыя дзеянні лакалізуюцца на левым беразе Дняпра, дзе ЗСУ ўтрымліваюць некалькі невялікіх плацдармаў.
Украінскі бок паведамляе пра сем безвыніковых штурмавых дзеянняў праціўніка за содні.
Прарасейскі тэлеграм-канал «Romanov Лайт» адзначае паляпшэнне лагістыкі ўкраінцаў на Дняпры, што звязана з нядаўнім знішчэннем групы аператараў БпЛА РФ.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10