навіны

Ціханоўская прапанавала далучыць дэмакратычную Беларусь да Рады Еўропы

Святлана Ціханоўская на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу 25 студзеня 2024 года. (Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram)
Святлана Ціханоўская на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу 25 студзеня 2024 года. (Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Уступленне ў Раду Еўропы стане першым крокам Беларусі на шляху да Еўразвязу».

Святлана Ціханоўская выступіла на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу 25 студзеня. Там яна прапанавала пачаць працаваць над дарожнай мапай далучэння дэмакратычнай Беларусі да Рады Еўропы.
Святлана Ціханоўская на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу 25 студзеня 2024 года. (Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram)
Святлана Ціханоўская на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу 25 студзеня 2024 года. (Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram)
«Мы можам намеціць неабходныя крокі і рэформы і пачаць працаваць над імі ўжо зараз. Уступленне ў Раду Еўропы стане нашым першым крокам на шляху да Еўрапейскага саюзу», – сказала Святлана Ціханоўская.
Кіраўніца АПК яшчэ ў траўні 2023 года заяўляла, што дэмакратычныя сілы Беларусі выступаюць за ўступленне Беларусі ў Раду Еўропы. І Рада Еўропы фармалізавала адносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі праз стварэнне кантактнай групы.
Па выніках сустрэчы Рада Еўропы прыняла рэзалюцыю па Беларусі, дзе ў тым ліку рэкамендуе «забяспечыць палітычную і матэрыяльную падтрымку і большую вядомасць кантактнай групе Савету Еўропы па супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, грамадзянскай супольнасцю і актывістамі».
Таксама лідарка дэмсілаў нагадала пра рэальнае становішча людзей у Беларусі.
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)

«Аналітыкі Ціханоўскай». Ці закрыты гэта спіс?

навіны
«Рэжым затрымлівае звычайных грамадзянаў толькі за тое, што яны дасылаюць пасылкі з ежай і адзеннем. Іх арыштоўваюць за падтрымку суайчыннікаў за кратамі. І караюць за тое, што яны адпраўляюць ахвяраванні ва Украіну. У Беларусі салідарнасць – гэта злачынства», – сказала Ціханоўская.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10