навіны

Беларус перавёў ашуканцам 27 тысяч рублёў, каб пазбегнуць ператрусу

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Ашуканцы зрабілі выгляд, быццам яны з міліцыі і Нацбанку.

Ашуканцы патэлефанавалі жыхару Маладзечна пад выглядам супрацоўнікаў сотавай сеткі і «Міністэрства фінансавых расследаванняў» і Нацбанку. Мужчыну напалохалі нібыта адкрытай на яго крымінальнай справай і выманілі ў яго 27 тысяч рублёў, распавядае УУС Менскага аблвыканкаму.
Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
«Махляр распавёў мужчыну, што ў яго кватэры будзе праходзіць ператрус і пацікавіўся, ці маюцца ў гараджаніна незадэклараваныя грошы. Пасля станоўчага адказу на пытанне “супрацоўнік” папярэдзіў, што пры ператрусе ўсе назапашванні мужчыны канфіскуюць.
Да наступнай размовы падключыўся “супрацоўнік Нацыянальнага банку”, дапамагаючы гараджаніну ў дэклараванні назапашаных зберажэнняў, пазбягаючы тым самым канфіскацыі. Паводле парадаў спецыяліста, усе грошы трэба было пакласці на тры рахункі, якія належаць страхавому агенту», – піша прэс-служба УУС Менскага аблвыканкаму.
Пасля таго як мужчына пералічыў грошы, з ім зноў звязаліся і сказалі, што яго падманулі і нібыта на яго імя ўзялі крэдыт на суму 15 тысяч рублёў. Каб выправіць сітуацыю і знайсці злачынцаў, яму прапанавалі ўзяць крэдыт на такую ж суму.
«Калегі па працы падказалі, што гараджаніна падманулі, аднак да гэтага моманту ашуканцы ўжо выкралі ў яго 27 тысяч рублёў», – распавядае УУС Менскага аблвыканкаму.
Узбуджана крымінальная справа па факце махлярства.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
Пачасціліся выпадкі махлярства, калі прыходзяць паведамленні нібыта ад «Белпошты». Што рабіць? навіны
Гэта не першы выпадак, калі ашуканцы прыкідваюцца ў тым ліку супрацоўнікамі Нацыянальнага банку. Нацбанк папярэджваў, што яго работнікі ніколі не патэлефануюць вам.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10