навіны

ЗША пачалі рыхтаваць новую стратэгію аб Украіне. Крэмль не збіраецца ісці на перамовы

Украінскія вайскоўцы (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook)
Украінскія вайскоўцы (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 703 дні. Расея плануе весці вайну яшчэ 3–4 гады.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 703 дні. Лінія фронту даўно застыла, але аналітыкі пішуць, што спыняць агонь у такіх умовах будзе выгадна толькі Расеі. «Белсат» расказвае, што новага чуваць пра вайну 27 студзеня.
Украінскія вайскоўцы (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook)
Украінскія вайскоўцы (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook)
Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны ранкам 27 студзеня расказаў, што за мінулы дзень адбылося 98 баявых сутыкненняў – на 18 больш, чымся дзень раней, і на 33 больш, чымся за два дні да таго. Расейскія атакі адбілі на купянскім, ліманскім, бахмуцкім, аўздееўскім, мар’інскім, шахцёрскім і запарожскім кірунках, а на херсонскім ЗСУ працягваюць пашыраць плацдарм на левым (усходнім) беразе Дняпра.
Расея працягвае абстрэльваць не толькі войскі, але і мірных жыхароў. Агулам за мінулы дзень налічылі 8 ракетных і 4 авіяцыйныя ўдары па ўкраінскіх паселішчах, 78 абстрэлаў сістэмамі залпавага агню. Білі ў тым ліку беспілотнікамі тыпу іранскіх «Shahed», прынамсі адною балістычнаю ракетай «Іскандэр».
Пра колькасць пацярпелых ад абстрэлаў не паведамлялі (вядома аб прынамсі адным забітым выбухоўкаю з дрона на Херсоншчыне, пра двух забітых на Данеччыне). Але Сумская абласная вайсковая адміністрацыя расказала, што ранкам 27 студзеня расейская група дыверсантаў прабралася ў сяло Андрэеўка, расстраляла двух чалавек – брата і сястру.
Расейскія войскі, паводле падлікаў Генштабу ЗСУ, за мінулы дзень страцілі каля 770 чалавек (агулам з пачатку поўнамаштабнага ўварвання – больш за 381 тысячу), 6 танкаў (агулам 6271), 15 браняваных машынаў (агулам 11,6 тысячы), 3 артылерыйскія сістэмы (агулам 9085), па 8 адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі.
Брытанская выведка адзначае, што поспехі Расеі апошнімі днямі не значныя стратэгічна: расейскія войскі ўзялі Крахмальнае на Харкаўшчыне (з даваенным насельніцтвам 102 чалавекі) і Вясёлае каля Бахмуту (45 чалавек да вайны). Асноўны кірунак расейскіх атак цяпер – Аўдзееўка каля Данецку, якую даўно спрабуюць атачыць, нягледзячы на вялізныя страты людзей і тэхнікі. Найбліжэйшымі тыднямі гэта наўрад ці ўдасца, бо ўкраінскія войскі маюць адносна бяспечныя шляхі да Аўдзееўкі і ладзяць лакальныя контратакі.
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай справаздачы звяртае ўвагу на тое, што афіцыйныя прадстаўнікі Расеі і Злучаных Штатаў адрынулі чуткі пра гатовасць Уладзіміра Пуціна да сапраўдных перамоваў. Крэмль не чакае нічога меншага за капітуляцыю Украіны, а патрабаванне «нейтралітэту», то бок недалучэння Украіны да NATO, ёсць працягам высілкаў Пуціна, скіраваных на паслабленне NATO да такой ступені, каб альянс не мог супрацьдзеяць будучай расейскай агрэсіі ва Усходняй Еўропе.
Паводле ISW, любое прыпыненне агню цяпер будзе на карысць Расеі, бо дасць ёй час аднавіцца і перагрупавацца дзеля наступных кампаніяў з тымі ж максімальнымі мэтамі. А Расея, як піша брытанскі «The Telegraph», плануе весці вайну яшчэ 3–4 гады.
Наступствы абстрэлу жылога дому на Данеччыне (Фота: Національна поліція України / Telegram)
Наступствы абстрэлу жылога дому на Данеччыне (Фота: Національна поліція України / Telegram)
Амерыканскае выданне «The Washington Post» са спасылкаю на ўласныя крыніцы адзначае, што Злучаныя Штаты распрацоўваюць новую стратэгію дапамогі Украіны, якая не будзе засяроджаная на адваёўванні захопленых тэрыторыяў, а на адбіванні новых расейскіх наступаў і на ўзмацненні войска ды эканомікі Украіны. Паводле выдання, ідэя ў тым, каб «вывесці Украіну на іншую траекторыю, каб яна была нашмат мацнейшая да канца 2024 года».
ЗША цяпер найбольшы донар Украіны. Але наступны пакет дапамогі на $ 61 млрд пакуль не ўхвалены Кангрэсам ЗША, у якім кантроль маюць рэспубліканцы, якія цяпер адмаўляюць у дапамозе Украіне.
А Захад і без таго не мог забяспечыць Украіне перавагі ў вайсковых рэсурсах – хоць дапамога ідзе, трэба яшчэ нарошчваць вытворчасць.
Ды ўкраінцы бароняцца не толькі танкамі і ракетамі. Гэтак, Галоўнае ўпраўленне выведкі 27 студзеня расказала, што хакеры паспяхова знішчылі IT-інфраструктуру кампаніі «IPL Consulting», якая спецыялізавалася на сістэмах для расейскай прамысловасці.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10