навіны

Расейцы развіваюць поспех на купянскім кірунку. Што вядома?

Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года. (Фота: Stringer / Белсат)
Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года. (Фота: Stringer / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 28 студзеня.

«Белсат» падводзіць вынікі 704-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 28 студзеня чытайце ў нашым аглядзе.
Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года. (Фота: Stringer / Белсат)
Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года. (Фота: Stringer / Белсат)
Купянскі і ліманскі кірункі (паўночна-ўсходняя частка Харкаўскай вобласці, захад Луганскай і поўнач Данецкай)
Ранкам 28 студзеня аналітыкі праекту Deepstate пацвердзілі ранейшую інфармацыю прарасейскіх крыніцаў пра захоп Узброенымі сіламі РФ сяла Табаеўка ў Харкаўскай вобласці. Адзначаецца, што цяпер расейцы замацоўваюцца на новых пазіцыях і адначасова з гэтым намагаюцца развіць поспех у бок суседняга сяла Пясчанае.
Тэлеграм-канал «Рыбарь» піша, захоп Табаеўкі быў пытаннем часу, паколькі пад кантролем расейцаў знаходзілася панавальная вышыня побач з населеным пунктам. Па словах крыніцы, акрамя гэтага войскі РФ занялі некалі апорных пунктаў ЗСУ на поўначы і поўдні ад Табаеўкі.
Таксама фіксуюцца атакі расейцаў каля населеных пунктаў Катляроўка і Сынькоўка.
Між тым іншыя прарасейскія крыніцы паведамляюць, што УС РФ прасунуліся на поўначы ад Табаеўкі і замацаваліся ў цэнтры сяла Кіслоўка, а таксама зайшлі ў паўночна-ўсходнюю частку Катляроўкі. Пры гэтым сцвярджаецца, што ў ЗСУ пасыпаўся фронт, і яны адступаюць.
На ліманскім кірунку, паводле ўкраінскага камандавання, Узброеныя сілы РФ 11 разоў атакавалі каля населеных пунктаў Церны, Ямпалаўка, Торскае і Белагораўка, але поспеху не дасягнулі.
У Міністэрстве абароны РФ фіксуюць атакі ЗСУ каля Ямпалаўкі, Цернаў і Дзібровы – таксама без зменаў па лініі фронту.
Бахмуцкі кірунак (лінія фронту ў ваколіцах аднайменнага гораду ў Данецкай вобласці)
На бахмуцкім кірунку наступальныя дзеянні расейцаў зафіксаваныя ў ваколіцах населеных пунктаў Іванаўскае, Клішчыеўка, Андрэеўка і Багданаўка.
Расейскі ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што каля Іванаўскага і Багданаўкі расейцы крыху прасунуліся.
Пры гэтым тэлеграм-канал «Romanov Лайт» сцвярджае, што УС РФ штурмуюць самое Іванаўскае. Цераз гэтае сяло праходзіць траса Бахмут – Канстанцінаўка, кантроль над якой неабходны расейцам для далейшага прасоўвання да гораду Часаў Яр.
Паводле Мінабароны РФ, ЗСУ атакавалі каля Паўночнага і Шумаў (на захадзе ад гораду Горлаўка), але поспеху не мелі.
Аўдзееўскі і мар’інскі кірункі (на поўначы і захадзе ад Данецку)
Узброеныя сілы РФ валодаюць ініцыятывай і ў ваколіцах Данецку.
На аўдзееўскім кірунку, паводле Генштабу ЗСУ, цягам апошніх содняў сілы абароны краіны адбілі 11 атак праціўніка каля Стэпавога і Аўдзееўкі, а таксама яшчэ 17 – у ваколіцах Танэнькага, Первамайскага і Невельскага.
Між тым аналітыкі Deepstate пішуць, што расейскія вайскоўцы прасунуліся на поўдні Аўдзееўкі.
На мар’інскім кірунку УС РФ не менш за 14 разоў атакавалі каля Георгіеўкі і Новаміхайлаўкі, але зменаў лініі фронту не зафіксавана.
Бярдзянскі, мелітопальскі і херсонскі кірункі (лінія фронту на поўдні Данецкай вобласці, а таксама ў Запарожскай і Херсонскай вобласцях)
На поўдні Данецкай вобласці расейцы праводзяць спарадычныя атакі каля населеных пунктаў Залатая Ніва і Старамаёрскае, але пакуль Збройным сілам Украіны ўдаецца ўтрымліваць свае пазіцыі.
У Міністэрстве абароны РФ заявілі пра няўдалую атаку саміх украінцаў у ваколіцах сяла Прыютнае на мяжы Запарожскай і Данецкай вобласцяў.
У цэнтральнай частцы Запарожскай вобласці баявыя дзеянні лакалізуюцца на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў. Сямён Пегаў гаворыць, што тут ЗСУ вярнулі шэраг пазіцыяў на захадзе ад сяла Работына. Пры гэтым расейцы атакуюць з боку Навапрокапаўкі і Вэрбовага.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10