навіны

У Літве хочуць скараціць час працы пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю дзеля «якаснага кантролю»

Літоўскі памежны пункт пропуску «Твярачус» (з беларускага боку – «Відзы») на мяжы з Беларуссю за дзень да закрыцця на нявызначаны тэрмін. 17 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
Літоўскі памежны пункт пропуску «Твярачус» (з беларускага боку – «Відзы») на мяжы з Беларуссю за дзень да закрыцця на нявызначаны тэрмін. 17 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Калі плыні настолькі вялікія, забяспечыць якасны кантроль цяжка».

Кіраўнік літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустамас Любаевас паведаміў, што час працы пунктаў пропуска на мяжы з Беларуссю можа быць скарочаны. Ён растлумачыў гэта неабходнасцю «павысіць узровень кантролю» падарожнікаў, піша выданне «Delfi». Раней Літва закрыла два з шасці памежных пераходаў.
Літоўскі памежны пункт пропуску «Твярачус» (з беларускага боку – «Відзы») на мяжы з Беларуссю за дзень да закрыцця на нявызначаны тэрмін. 17 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
Літоўскі памежны пункт пропуску «Твярачус» (з беларускага боку – «Відзы») на мяжы з Беларуссю за дзень да закрыцця на нявызначаны тэрмін. 17 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
«Мы прааналізавалі дадзеныя пра тых, хто ўязджае, і пасля закрыцця КПП бачым, што плыні грамадзянаў Літвы, якія выязджаюць у Беларусь, скараціліся. Але ў той жа час выраслі плыні грамадзянаў Беларусі, якія ўязджаюць у Літву і выязджаюць з яе», – сказаў кіраўнік Службы аховы мяжы Рустамас Любаевас.
Паводле яго, запатрабаванасць пераходаў на літоўска-беларускай мяжы можа быць звязаная з тым, што толькі адзін пункт пропуску працуе на мяжы Беларусі з Польшчаю.
«Нашы грамадзяне сталі радзей ездзіць у Беларусь, аднак усё ж яшчэ ездзіць нямала. Плыні скараціліся найперш праз пагаршэнне ўмоваў мінання мяжы, людзям даводзіцца стаяць у чэргах. Можа, дзейнічаюць і заклікі не ездзіць у Беларусь з увагі на пэўныя пагрозы бяспецы і здароўю. Цяпер мы не фіксуем вялікіх чэргаў і росту плыняў, імаверна, так усё і застанецца», – апавёў кіраўнік памежнай службы.
Ён настойвае на неабходнасці «найлепшага кантролю» за беларусамі і расейцамі, якія едуць у Літву. А для гэтага трэба «зменшыць плыні» тых, хто заязджае ў краіну:


,,

«У нашых інтарэсах – найлепшы кантроль за замежнікамі, якія ўязджаюць, я кажу аб грамадзянах Расеі і Беларусі. Калі плыні настолькі вялікія, забяспечыць якасны кантроль цяжка. Мы лічым, што адзін з магчымых шляхоў – змяншэнне плыні, каб забяспечыць якасць працэдуры правярання».


Бліжэйшым часам урад рэспублікі мусіць абмеркаваць гэтае пытанне. Такім чынам, Літва можа і не закрыць пункты, што яшчэ адкрытыя, але скароціць час працы некаторых з іх.
Пункт пропуску «Лоша». (Фота: euroby.info)
Што за памежныя пункты зачыняе Літва? Наколькі зменшыцца прапускная магчымасць рэшты навіны
Цяпер на беларуска-літоўскай мяжы працуюць чатыры пераходы з шасці: «Катлоўка», «Каменны Лог», «Беняконі» і «Прывалка». «Шумскас» (з беларускага боку – «Лоша») і «Твярачус» (з беларускага боку – «Відзы») былі закрытыя 18 жніўня «на нявызначаны тэрмін». Улады Літвы тлумачылі гэтае рашэнне пагрозаю ад прысутнасці ў Беларусі баевікоў расейскай ПВК Вагнэра і адсутнасцю адпаведнай інфраструктуры для якаснага мытнага і памежнага кантролю.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10