навіны

Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Менску. Прымушаюць падпісваць папярэджанні

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Затрыманні ля станцыі метро «Каменная горка» у Менску, Беларусь. 29 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Затрыманні ля станцыі метро «Каменная горка» у Менску, Беларусь. 29 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Нельга выключаць, што сілавікі прыйдуць да актывістаў і ў іншых рэгіёнах краіны.

Міліцыянты прыходзяць дадому да менчукоў, якія калісьці былі заўважаныя ў апазіцыйнай дзейнасці. Крыніцы «Белсату» паведамілі, што былым актывістам дэмакратычнага руху, якія нават не ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, прапаноўваюць падпісаць папярэджанне аб забароне парушэння грамадскага парадку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Затрыманні ля станцыі метро «Каменная горка» у Менску, Беларусь. 29 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Затрыманні ля станцыі метро «Каменная горка» у Менску, Беларусь. 29 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
У лісце, дзе трэба паставіць подпіс, паведамляецца таксама, што ў выпадку ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі, грамадзянін можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Некаторым яны паведамілі, што выконваюць загад ГУБАЗіКу.
Алег Кулеша (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Варта рыхтавацца да наступных хваляў затрыманняў пад выбары і Дзень Волі – Алег Кулеша навіны
На фоне таго, што ў краіне практычна няма нават відавочных прыкметаў «выбарчай кампаніі», такія «абходы» сілавікоў выглядаюць дзіўна. Не выключана, што сілавікі з візітам прыйдуць да актывістаў і ў іншых рэгіёнах краіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Як бяспечна і небяспечна падтрымліваць пацярпелых ад рэпрэсіяў навіны
Надоечы сілавікі ўчынілі сапраўдную аблаву на сваякоў палітвязняў і тых палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся, з увагі на харчовую дапамогу ад ініцыятывы «INeedHelpBy». Ператрусы і затрыманні пачаліся ж у той дзень, калі стала вядома, што арганізацыю прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Пад рэпрэсіі трапілі найменей як 130 асобаў, паведамлялі праваабаронцы.
Любоў Лунёва belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10