навіны

Ва Украіне чыноўнікаў Мінабароны западозрылі ў крадзяжы $40 млн на закупах зброі для ЗСУ

Затрыманне падазраванага ў крадзяжы грошай, выдаткаваных на зброю для ЗСУ. (Фота: Служба бяспекі Украіны / ssu.gov.ua)
Затрыманне падазраванага ў крадзяжы грошай, выдаткаваных на зброю для ЗСУ. (Фота: Служба бяспекі Украіны / ssu.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

Фігурантам крымінальнай справы пагражае да 12 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

СБУ заявіла аб выкрыцці крадзяжу грошай, выдаткаваных на закуп мінамётных мінаў для войска. Паводле версіі спецслужбы, да гэтага датычныя былыя і цяперашнія высокапастаўленыя чыноўнікі Міністэрства абароны Украіны і кіраўнікі афіляваных прадпрыемстваў. Яны, як сцвярджаецца, намагаліся прысабечыць амаль 1,5 млрд грыўняў.
Затрыманне падазраванага ў крадзяжы грошай, выдаткаваных на зброю для ЗСУ. (Фота: Служба бяспекі Украіны / ssu.gov.ua)
Затрыманне падазраванага ў крадзяжы грошай, выдаткаваных на зброю для ЗСУ. (Фота: Служба бяспекі Украіны / ssu.gov.ua)
У жніўні 2022 года прадстаўнікі Мінабароны падпісалі кантракт з пастаўніком зброі «Львоўскі арсенал» на закуп партыі артылерыйскіх снарадаў. Кампанія атрымала на свае рахункі суму, прапісаную ў дамове. Пасля гэтага прадпрыемства пералічыла частку грошай замежнай камерцыйнай структуры, якая мелася паставіць ва Украіну замоўленыя боепрыпасы. Аднак гэтая фірма нічога не паставіла, а атрыманыя сродкі перавяла на рахункі іншай афіляванай структуры на Балканах.
«Супрацоўнікі СБУ задакументавалі схему растраты дзяржаўных грошай і выявілі ўсіх датычных да гэтай схемы асобаў. Дзякуючы прынятым захадам выкрадзеныя сродкі канфіскаваныя, развязваецца пытанне аб іх вяртанні ў бюджэт Украіны», – паведаміла спецслужба.
Затрыманне падазраванага ў крадзяжы грошай, выдаткаваных на зброю для ЗСУ. (Фота: Служба бяспекі Украіны / ssu.gov.ua)
Затрыманне падазраванага ў крадзяжы грошай, выдаткаваных на зброю для ЗСУ. (Фота: Служба бяспекі Украіны / ssu.gov.ua)
Паводле следства, злачынцы спрабавалі выкрасці амаль 1,5 млрд грыўняў (у пераліку каля $40 млн) на закуп 100 тысяч мінамётных мінаў для ЗСУ.
У справе пяць фігурантаў, яны цяпер у статусе падазраваных. Гэта колішні і цяперашні кіраўнікі дэпартаменту вайскова-тэхнічнай палітыкі Мінабароны, кіраўнік і камерцыйны дырэктар «Львоўскага арсенала» і прадстаўнік замежнай фірмы.
Ім пагражае да 12 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.
Belsat
Як міністр абароны Віктар Хрэнін вырашыў сваё кватэрнае пытанне навіны
Паведамляецца таксама, што адзін з падазраваных спрабаваў уцячы за мяжу, цяпер ён пад вартаю. Астатнім меру ўтрымання яшчэ не прызначылі.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10