У Гомлі 140 асобаў эвакуявалі з кінатэатру падчас сеанса
28.01.2024, 12:11
У Гомлі 140 асобаў эвакуявалі з кінатэатру падчас сеанса. 27 студзеня 2024 года. (Фота: Гомельскае абласное ўпраўленне МНС / gomel.mchs.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
Прычынаю сталася задымленне.
У Гомлі адбылася эвакуацыя з кінатэатру падчас сеанса. Прычынаю сталася задымленне. Пацярпелых няма, паведамляе рэгіянальнае ўпраўленне МНС.
У Гомлі 140 асобаў эвакуявалі з кінатэатру падчас сеанса. 27 студзеня 2024 года. (Фота: Гомельскае абласное ўпраўленне МНС / gomel.mchs.gov.by)
Інцыдэнт здарыўся ўвечары 27 студзеня ў кінатэатры «Кастрычнік» на вуліцы Барыкіна. Падчас сеанса спрацаваў пажарны апавяшчальнік, і былі эвакуяваныя 140 асобаў.
У будынку распаўсюдзіўся дым з сутарэння, дзе знаходзіцца памяшканне электрашчытавой. Імаверна, прычынаю сталася кароткае замыканне, але гэта яшчэ высвятляецца.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
Прычынаю задымлення ў гомельскім кінатэатры сталася, імаверна, кароткае замыканне ў электрашчытавой. 27 студзеня 2024 года. (Фота: Гомельскае абласное ўпраўленне МНС / gomel.mchs.gov.by)
У МНС нагадалі аб неабходнасці вывучаць план эвакуацыі падчас наведвання грамадскіх месцаў. У выпадку надзвычайнай сітуацыі на вуліцу трэба выходзіць, «не ствараючы панікі, спакойна, не штурхаючыся і не ствараючы перашкодаў».