навіны

Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва, больш – лікёраў і шампанскага

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Алкагольная крама ў Маладзечне. (Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Алкагольная крама ў Маладзечне. (Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Леташні аб’ём продажу гарэлкі найменшы за апошнія 10 гадоў.

Летась у Беларусі зменшыліся аб’ёмы продажу алкагольных напояў у параўнанні з 2022 годам, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Алкагольная крама ў Маладзечне. (Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Алкагольная крама ў Маладзечне. (Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum)
У 2023 годзе рэалізацыя алкагольных напояў і піва ў Беларусі скарацілася на 2,4% – іх аб’ём у раздробным таваразвароце склаў усяго 8%.
Летась беларусы пілі менш гарэлкі, чым у 2022 годзе – продажы скараціліся на 6,9% і склалі 7 938,7 тысяч дэкалітраў. Таксама набывалі менш піва – на 1,3% ці 39 740,5 тысяч дэкалітраў.
Пры гэтым доля гарэлкі ў рэалізацыі алкаголю скарацілася за год з 44,4 да 42,3%, піва – вырасла з 20,9% да 21,2%.
Продажы піва ўпершыню з 2019 года апусцілася ніжэй за 40 мільёнаў дэкалітраў, гарэлкі – упершыню за 10 гадоў склалі менш за 8 мільёнаў дэкалітраў.
Таксама летась беларусы набывалі менш віна – продажы вінаградных вінаў знізіліся на 4,9%, пладовых – на 4,6%.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
Беднасць і алкаголь? Якія злачынствы здзяйсняюць беларусы і чаму навіны
У той жа час на 9,9% вырасла рэалізацыя лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў, на 6,1% – каньяку, на 5,7% – ігрыстых вінаў, на 13,5% – слабаалкагольных напояў. Аб’ём продажу ігрыстых вінаў, у тым ліку, шампанскага, у 2023 годзе ўпершыню за 5 гадоў перавысіў 2 мільёны дэкалітраў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10