Працаўнікоў БДУ абавязалі распавядаць кіраўніцтву пра ўсе свае кантакты падчас паездак за мяжу
27.01.2024, 19:56
Будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. 26 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Здаць трэба імёны, прозвішчы, месца пражывання, кантактныя звесткі.
Работнікі БДУ з 1 студзеня пасля вяртання з-за мяжы абавязаныя запоўніць адмысловую анкету, у якой мусяць распавесці пра ўсіх, з кім бачыліся падчас паездкі, і здаць іхныя кантакты, паведамляе «Еўрарадыё».
Будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. 26 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
Сярод 37 пытанняў анкеты – патрабаванні распавесці пра сваякоў і неслужбовыя кантакты ў іншых краінах. Расея замежжам не лічыцца.
,,
«Даводжу да вашага ведама, што працаўнікі комплексу БДУ, якія часова выязджаюць з 01.01.2024 г. і ў далейшым за межы Рэспублікі Беларусь ува ўсе краіны свету, акрамя Расейскай Федэрацыі, у службовую камандзіроўку ці ў пытаннях, не звязаных са службовай ці вытворчаю дзейнасцю, у межах працоўных ці сацыяльных адпачынкаў абавязаныя запоўніць прапанаваную анкету цягам 5 працоўных дзён з моманту вяртання з камандзіроўкі ці пасля выхаду з сацыяльнага ці працоўнага адпачынку», – гаворыцца ў інфармацыйным лісце, падпісаным першым прарэктарам БДУ Дзмітрыем Курловічам.
Запоўненыя анкеты трэба перадаць кіраўніку структурнага падраздзялення, які скіруе іх у прыёмную першага прарэктара БДУ.
З 17 лістапада 2023 года чыноўнікі і дзяржаўныя службоўцы, каб выехаць за межы Беларусі, мусяць прасіць дазвол. Каб яго атрымаць, трэба за 10 дзён да паездкі падаваць заяву. У ёй чыноўнік мусіць пазначаць краіну наведання і краіны транзіту, мэту паездкі і канчатковы адрас.
Кіраўнікам дзяржаўных органаў будуць даваць дазвол асобы, якія маюць права заключаць з імі працоўныя дамовы. Найвышэйшыя чыноўнікі мусяць узгадняць паездкі з Аляксандрам Лукашэнкам.