навіны

Пералік бязвізавых для беларусаў краінаў папоўніўся Іранам

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вежа Азадзі ў Тэгеране, Іран. (Фота: Sattar Daghi / Pexels)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вежа Азадзі ў Тэгеране, Іран. (Фота: Sattar Daghi / Pexels)
podpis źródła zdjęcia

Турыстычная віза туды каштавала 15 еўраў.

Грамадзянам Беларусі з 4 лютага не будзе патрэбная віза ў Іран для турыстычных паездак, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ісламскай рэспублікі IRNA. Бязвізавых для беларусаў дзяржаваў стане 44.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вежа Азадзі ў Тэгеране, Іран. (Фота: Sattar Daghi / Pexels)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вежа Азадзі ў Тэгеране, Іран. (Фота: Sattar Daghi / Pexels)
Як адзначае іранскае медыя, Тэгеран «у аднабаковым парадку» пастанавіў скасаваць візы для грамадзянаў 28 дзяржаваў. Акрамя Беларусі, у пераліку, напрыклад, Узбекістан, Кыргызстан, Харватыя, Японія, Сербія, Боснія і Герцагавіна, шэраг краінаў Афрыкі і Блізкага Усходу.
Дасюль турыстычная віза каштавала для беларусаў 15 еўраў.
Ісламскую рэспубліку нельга лічыць папулярным турыстычным кірункам для грамадзянаў нашай краіны. У 2022 годзе, паводле Белстату, амаль 40 % усіх замежных паездак беларусаў прыпала на Турцыю, далей у гэтым рэйтынгу – Егіпет, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Грузія, Польшча, Італія і Грэцыя.
У больш падрабязнай статыстыцы адносна выязнога турызму за 2021 год Белстат апублікаваў топ-15 найпапулярнейшых кірункаў, на першым месцы быў Егіпет (амаль 218 тысячаў беларускіх турыстаў), на апошнім – Грэцыя (908).
Belsat
Куды можна паехаць без візы з беларускім пашпартам? Мапа навіны
Іранцы могуць наведваць нашую краіну без беларускіх візаў, але з пэўнымі ўмовамі:
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10