навіны

Украіна і Расея правялі вялікі абмен палоннымі

Украінцы вяртаюцца з палону, 31 студзеня 2024 года. (Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram)
Украінцы вяртаюцца з палону, 31 студзеня 2024 года. (Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Сярод тых, хто вярнуўся дадому, – шмат абаронцаў Марыупалю.

207 украінцаў вярнуліся дадому ў выніку абмену палоннымі з Расеяй. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Украінцы вяртаюцца з палону, 31 студзеня 2024 года. (Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram)
Украінцы вяртаюцца з палону, 31 студзеня 2024 года. (Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram)


,,

«207 хлопцаў. Вяртаем, нягледзячы ні на што. Памятаем кожнага і кожную ў палоне. Ваяры і цывільныя. Павінны вярнуць усіх. Мы над гэтым працуем», – напісаў Уладзімір Зяленскі ў Telegram.


Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак распавёў, што сярод тых, хто вярнуўся з палону, шмат абаронцаў Марыупалю, вайскоўцаў, што былі на «Азоўсталі», востраве Змяіным і іншых участках фронту.
Украінцы вяртаюцца з палону, 31 студзеня 2024 года. (Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram)
Украінцы вяртаюцца з палону, 31 студзеня 2024 года. (Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram)
Расейскі бок пацвердзіў факт абмену палоннымі. Паводле Мінабароны РФ, 195 украінскіх вайскоўцаў абмянялі на 195 расейскіх.
Чаму лічбы Зяленскага і Мінабароны РФ адрозніваюцца, пакуль не зразумела.
Раней паведамлялася, што абмен палоннымі мусіў прайсці 24 студзеня, але папярэднія дамоўленасці былі скасаваныя праз крушэнне расейскага вайскова-транспартнага самалёта Іл-76 над Белгародскай вобласцю. Улады Расеі заявілі, што самалёт нібыта перавозіў украінскіх палонных (65 чалавек) і ўсе яны загінулі, хаця ніякіх доказаў не прывялі. Украінскае кіраўніцтва паставіла пад сумнеў сцверджанне, што на борце былі палонныя, і заклікала правесці міжнароднае расследаванне.
Баец «Азова», які быў у расейскім палоне. Крыніца: полк Каліноўскага
«Ведаў, што былі на зямлі і горай палоны». Беларус з «Азова» распавёў, як перажыў палон навіны
Пасля інцыдэнту з самалётам Іл-76 выказваліся меркаванні, што Украіна і Расея яшчэ доўга не здолеюць вярнуцца да тэмы абмену. Аднак ён адбыўся ўжо праз тыдзень.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10