навіны

«У цёмныя часы ты прыходзіш у гэты свет». «Сабакі Еўропы» Бахарэвіча выйшлі ў перакладзе на нямецкую

Альгерд Бахарэвіч з кнігаю «Сабакі Еўропы» ў перакладзе на нямецкую мову. (Фота: Alhierd Bacharevič / Facebook)
Альгерд Бахарэвіч з кнігаю «Сабакі Еўропы» ў перакладзе на нямецкую мову. (Фота: Alhierd Bacharevič / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Аўтар прызнаецца, што чакаў выдання гэтай кнігі тры гады.

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» выдалі ў перакладзе на нямецкую мову, паведаміў пісьменнік у сваім Facebook. Раман ужо разаслалі крытыкам, журналістам і рэцэнзентам. «Мала што параўнаецца сёння з шчасцем аўтара», – прызнаўся Бахарэвіч.
Альгерд Бахарэвіч з кнігаю «Сабакі Еўропы» ў перакладзе на нямецкую мову. (Фота: Alhierd Bacharevič / Facebook)
Альгерд Бахарэвіч з кнігаю «Сабакі Еўропы» ў перакладзе на нямецкую мову. (Фота: Alhierd Bacharevič / Facebook)
Кнігу ў перакладзе Томаса Вайлера надрукавала выдавецтва «Voland&Quist».


,,

«У цёмныя часы ты прыходзіш у гэты свет, кніга. Але мала што параўнаецца сёння з шчасцем аўтара. Мы чакалі яе тры гады – і вось яна прыехала з друкарні. Мая кніга пра маю краіну, маю мову і маю Еўропу», – напісаў Альгерд Бахарэвіч у Facebook.


Спектакль «Сабакі Еўропы». Крыніца: Alhierd Bacharevič/Facebook

Спектакль «Сабакі Еўропы» стаў адным з найлепшых выступаў года ў Вялікай Брытаніі

навіны
Пісьменнік падзякаваў усім, хто спрыяў таму, каб «Сабакі Еўропы» пабачылі свет, і ў прасоўванні твору. Бахарэвіч выказаў удзячнасць рэдактару арыгінальнай версіі раману Сяргею Шупу, выдаўцам Ігару Логвінаву, Андрэю Янушкевічу, Барысу Пастарнаку, якія «адважна выдавалі і перавыдавалі кнігу ў арыгінале і па-расейску, часам у вельмі цяжкіх умовах – без гэтага не здарылася б і перакладу».
Таксама удзячнасць атрымалі купалаўцы «за файны спектакль паводле другой часткі» і Беларускі свабодны тэатр, «дзякуючы якому весткі пра раман разляцеліся далёка па свеце».
Раман у перакладзе на нямецкую ўжо разаслалі крытыкам, журналістам і рэцэнзентам. Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца 22 лютага ў Берліне.
«Кнігу ўжо можна перадзамовіць. А наперадзе – шмат паездак з «Сабакамі» па Нямеччыне, Аўстрыі і Швейцарыі», – абяцае Бахарэвіч.
Раман быў выдадзены ў 2017 годзе, а ў 2018 годзе заняў другое месца ў прэміі Гедройця. У 2019-м расейскамоўны аўтарскі пераклад трапіў у шорт-ліст расейскай прэміі «Большая книга».
У траўні 2022 года стала вядома, што суд Менскага раёну прызнаў твор «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Сцяпан Кубік belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10