навіны

«Пасля лютага пачаўся трэш». Былы вязень распавёў, што адбываецца з Віктарам Бабарыкам

Віктар Бабарыка ў судзе. 6 ліпеня 2021 года. (Фота: Reuters)
Віктар Бабарыка ў судзе. 6 ліпеня 2021 года. (Фота: Reuters)
podpis źródła zdjęcia

Імаверна, цяпер ён знадзіцца ў ПКТ.

Удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, палітзняволены Віктар Бабарыка цяпер, імаверна, адбывае шасцімесячны тэрмін у памяшканні камернага тыпу (ПКТ) калоніі № 1 у Наваполацку. Пра гэта радыё «Свабода» распавёў былы вязень наваполацкай калоніі Аляксей, які нядаўна вызваліўся.
Віктар Бабарыка ў Горадні, Беларусь. 6 чэрвеня 2020 года. (Фота: Мікола Камінскі / Белсат)
Віктар Бабарыка ў Горадні, Беларусь. 6 чэрвеня 2020 года. (Фота: Мікола Камінскі / Белсат)
Пра Віктара Бабарыку родныя і сябры не маюць звестак з вясны 2023 года: цалкам спыненыя ліставанне і тэлефанаванне, да яго не дапускаюць адвакатаў.
Паводле суразмоўцы «Свабоды», Бабарыка адбыў 6 месяцаў у ПКТ вясной і ўлетку 2023 года і цяпер, імаверна, адбывае ў ПКТ наступныя шэсць месяцаў.
Суразмоўца «Свабоды» кажа, што да лютага 2023 года Віктара Бабарыку трымалі ў калоніі на тых жа ўмовах, што і іншых зняволеных, але пазней «пачаўся трэш». «Пачаліся ШІЗА, ПКТ, і так па коле», – кажа ён.
Былы вязень дадаў, што праблемы мелі і тыя вязні, што спрабавалі пагутарыць з Бабарыкам. Адміністрацыя намагалася трымаць яго ў ізаляцыі.
Са словаў Аляксея, калі Віктар Бабарыка працаваў у брыгадзе «на вуглях», то там, на прамысловым участку, павесілі дадатковыя камеры назірання і сігналізацыю. «Што значыць, калі Бабарыка ішоў, скажам, у прыбіральню, пра гэта ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя», – расказвае суразмоўца.
З лютага 2023 года да Віктара Бабарыкі перасталі пускаць адваката, яго пазбавілі спатканняў і перадачаў.
«Нават калі яго пасадзілі ў ШІЗА, то да яго падсадзілі палітычнага з вельмі цяжкім характарам, з якім цяжка заставацца побач, і чалавека, пенсіянера, які быў моцна хворы і літаральна хадзіў пад сябе. З такімі людзьмі асабліва не паразмаўляеш», – кажа Аляксей.
Віктар Бабарыка ў судзе. 6 ліпеня 2021 года. (Фота: Reuters)
Віктар Бабарыка ў судзе. 6 ліпеня 2021 года. (Фота: Reuters)
Былы зняволены таксама расказвае, што ў красавіку 2023 года Віктар Бабарыка трапіў у медсанчастку калоніі.
«У медчастцы, калі ён туды трапіў, паставілі ў адной палаце камеру назірання. Відавочна, што для Бабарыкі. Шмат якія вязні бачылі тады праз вакно яго з перабінтаванай галавой. Тым часам міліцыянты пускалі плёткі, што Бабарыка ўпаў. Адзін знаёмы зняволены трапіў у медчастку акурат тады, калі там быў Бабарыка, ужо калі яго вярнулі з турэмнага шпіталю ў Калядзічах. Ён спытаўся: «Што з табой, Дзмітрыевіч?«. Той адказаў: «Я ўпаў». Відаць, так яму загадалі казаць», – згадвае суразмоўца.
Аляксей дадае, што ў калоніі хадзіла інфармацыя, быццам у Віктара Бабарыкі прабітае лёгкае, што ён мае праблемы з ныркамі, што некалькі разоў траціў прытомнасць.
«Апошні раз яго бачылі ў калідоры ПКТ прыкладна ў лістападзе. Ён моцна схуднеў, але позірк меў бадзёры, упэўнены, цвярозы. Гэта значыць, што яго не зламалі», – дадаў Аляксей.
Суразмоўца таксама падзяліўся версіяй, што Віктара Бабарыку вывозілі з калоніі ў шпіталь, каб прывесці ў належны выгляд да суда над ягоным сынам Эдуардам, «але так і не змаглі прывесці ў нармальны стан», таму вярнулі ў калонію.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10