навіны

Уначы Расея атакавала Украіну ракетамі «Іскандэр» і дронамі-камікадзэ

Вынікі паветранай атакі ў Харкаве, 31 студзеня 2024 года. (Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook)
Вынікі паветранай атакі ў Харкаве, 31 студзеня 2024 года. (Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Ёсць пацярпелыя.

У ноч на 31 студзеня Расея нанесла ўдары па гарадах Украіны з выкарыстаннем БПЛА «Shahed» і ракетаў «Іскандэр».
Вынікі паветранай атакі ў Харкаве, 31 студзеня 2024 года. (Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook)
Вынікі паветранай атакі ў Харкаве, 31 студзеня 2024 года. (Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook)
Паводле Паветраных сілаў ЗСУ, 20 ударных беспілотнікаў «Shahed» былі запушчаныя з ваколіцаў Прыморску-Ахтарску, Курску і мысу Чаўда (Крым), 14 з 20 дронаў былі збітыя паветранай абаронай у межах Мікалаеўскай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Кіраваградскай і Харкаўскай вобласцяў.
Таксама расейцы запусцілі тры «Іскандэры» з Крыму і Варонежскай вобласці. Ні адной з гэтых ракетаў перахапіць украінцы не здолелі.
Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што ў выніку траплянняў беспілотнікаў пацярпела цывільная інфраструктура. Ёсць пашкоджанні прыватнага дому ў Салтаўскім раёне Харкава і пажар у краме ў Слабадскім раёне. Ратавальнікі паведамляюць, што гарэлі таксама гаражы, аўтамабілі і адміністрацыйныя будынкі. Агульная плошча пажару склала 100 м².
Трое цывільных у Харкаве атрымалі лёгкія траўмы.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10