навіны

«Палітычным нельга чытаць Алексіевіч». З бібліятэкі калоніі ў Наваполацку прыбралі беларускія кнігі

Завод «Нафтан», предприятие, нефтеперерабатывающий завод, нефть, нефтепродукты, Новополоцк, Беларусь (Фота: Белсат)
Завод «Нафтан», предприятие, нефтеперерабатывающий завод, нефть, нефтепродукты, Новополоцк, Беларусь (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Таксама вынялі творы на замежных мовах.

У папраўчай калоніі №1 у Наваполацку вязням забараняюць чытаць творы беларускіх аўтараў, а таксама ўвогуле кнігі на беларускай ды замежных мовах. Пра гэта Праваабарончаму цэнтру «Вясна» распавёў былы палітвязень, які адбываў пакаранне ў ПК-1.
Завод «Нафтан», предприятие, нефтеперерабатывающий завод, нефть, нефтепродукты, Новополоцк, Беларусь (Фота: Белсат)
Завод «Нафтан», предприятие, нефтеперерабатывающий завод, нефть, нефтепродукты, Новополоцк, Беларусь (Фота: Белсат)
Прыбіраць беларускія творы з бібліятэкі ў ПК-1 пачалі яшчэ ўвосень 2023 года, распавядае палітвязень:


,,

«Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад. Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа».


Акрамя таго, вынялі кнігі на замежных мовах – англійскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай.
Начальнік калоніі № 1 Андрэй Пальчык. (Фота: minsknews.by)
«Усё гэта пекла, што тут адбываецца». Былы палітвязень распавёў, як здзекуюцца ў наваполацкай калоніі навіны


,,

«Пацаны пытаюцца: «А чаму нельга на кітайскай? Яны ж нашыя сябры». Ім адказваюць: «Сёння сябры, заўтра – ворагі». Усе кніжкі толькі на рускай мове», – кажа былы вязень.


Таксама ў інтэрв’ю мужчына распавядае пра жорсткае абыходжанне, катаванні холадам, збіццё ў калоніі.
У наваполацкай калоніі адбывае пакаранне прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах 2020 года, палітзняволены Віктар Бабарыка. Цяпер ён, імаверна, на шэсць месяцаў кінуты ў памяшканне камернага тыпу. Пра гэта радыё «Свабода» распавёў былы вязень наваполацкай калоніі Аляксей, які нядаўна вызваліўся. Пра Віктара Бабарыку родныя і сябры не маюць звестак з вясны 2023 года: цалкам спыненыя ліставанне і тэлефанаванне, да яго не дапускаюць адвакатаў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10