навіны

У Горадні задумалі адкрыць «Расейскі цэнтр навукі і культуры»

«Адкрыты дыялог» на тэму «злачынстваў украінскага рэжыму»  (Фота: Belarus.mid.ru)
«Адкрыты дыялог» на тэму «злачынстваў украінскага рэжыму» (Фота: Belarus.mid.ru)
podpis źródła zdjęcia

Такія цэнтры актыўна займаюцца прапагандай палітыкі Крамлю. Гэты стане чацвёртым у Беларусі.

Да «дня яднання народаў Расеі і Беларусі» 2 красавіка ў Горадні збіраюцца адкрыць аддзяленне Расейскага цэнтру навукі і культуры, расказаў ТАСС кіраўнік «Россотрудничества» Яўгеній Прымакоў.
«Адкрыты дыялог» на тэму «злачынстваў украінскага рэжыму»  (Фота: Belarus.mid.ru)
«Адкрыты дыялог» на тэму «злачынстваў украінскага рэжыму» (Фота: Belarus.mid.ru)
На стварэнне яшчэ адной філіі Расейскага цэнтру навукі і культуры – аддзялення менскага цэнтру – атрымалі дзяржаўнае фінансаванне, расказаў Яўгеній Прымакоў, не ўдакладніўшы, ці будзе за гэта плаціць таксама і беларуская дзяржава.
Гарадзенскі цэнтр стане ўжо чацвёртым такім у Беларусі: галоўны цэнтр ужо ёсць у Менску, яшчэ два аддзяленні – у Берасці і Гомлі.
Як адзначае «Позірк», такія цэнтры актыўна займаюцца прапагандай палітыкі Крамлю і прасоўваннем афіцыйных расейскіх наратываў пра вайну ва Украіне. Так, 26 студзеня пры ўдзеле «Россотрудничества» ў Менску паказалі фотавыставу пра «злачынствы кіеўскага рэжыму» і «адкрыты дыялог» на гэтую тэму. Распавядалі, што гэта нібыта Украіна планавала «захапіць Данбас», таму Расея была вымушаная распачаць «спецыяльную вайсковую аперацыю».
Падобныя цэнтры «Россотрудничества», «Русские дома» ёсць у больш як 60 краінах свету, ад Афганістану да Японіі. Яны дзейнічаюць у тым ліку ў краінах, якія Крэмль лічыць «несяброўскімі», як то ў Бельгіі, Італіі, Нямеччыне, Польшчы (дзе іх нават два: у Варшаве і Гданьску), Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Злучаных Штатах, Канадзе і іншых.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10