навіны

Усе 27 краінаў Еўразвязу дамовіліся пра вылучэнне 50 млрд еўраў на дапамогу Украіне

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен (злева), старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мэлёні (трэцяя справа), прэмʼер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц прымаюць удзел у шматбаковай сустрэчы ў кулуарах Пасяджэння Еўрапейскай рады ў Еўрапейскай штаб-кватэры ў Бруселі, Бельгія. 1 лютага 2024 года. (Фота: Ludovic Marin / AFP / East News)

podpis źródła zdjęcia

Супраць выступаў прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан.

Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль паведаміў, што ўсе краіны Еўразвязу ўхвалілі вылучэнне Украіне фінансавай дапамогі ў памеры 50 млрд еўраў.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен (злева), старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мэлёні (трэцяя справа), прэмʼер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц прымаюць удзел у шматбаковай сустрэчы ў кулуарах Пасяджэння Еўрапейскай рады ў Еўрапейскай штаб-кватэры ў Бруселі, Бельгія. 1 лютага 2024 года. (Фота: Ludovic Marin / AFP / East News)
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен (злева), старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мэлёні (трэцяя справа), прэмʼер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц прымаюць удзел у шматбаковай сустрэчы ў кулуарах Пасяджэння Еўрапейскай рады ў Еўрапейскай штаб-кватэры ў Бруселі, Бельгія. 1 лютага 2024 года. (Фота: Ludovic Marin / AFP / East News)
«Гэта гарантуе сталае, доўгатэрміновае і прадказальнае фінансаванне для Украіны, – напісаў Шарль Мішэль у Х. – Еўразвяз бярэ на сябе лідарства і адказнасць за падтрыманне Украіны, мы ведаем, што пастаўлена на кон».
«Гэта добры дзень для Еўропы», – напісала ў Х старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Рашэнне ЕЗ аб вылучэнні фінансавай дапамогі Украіне пракаментаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

,,

«Працяг фінансавага падтрымання ЕЗ для Украіны ўзмоцніць нашую доўгатэрміновую эканамічную і фінансавую стабільнасць, што не менш важна, чым вайсковая дапамога і санкцыйны ціск на Расею. […] Вельмі важна, што пастанова была прынятая ўсімі 27 лідарамі», – напісаў Зяленскі ў Х.

Супраць пакету дапамогі Украіне выступаў прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан. Перад самітам ЕЗ ён настойваў, што еўрапейская дапамога, разлічаная на некалькі гадоў, мусіць ухваляцца штогод і гэта мусіць быць адзінагалосная пастанова. Ён ставіў пад сумнеў ідэю Еўразвязу ўзяць на сябе абавязанні фінансаваць Украіну цягам наступных чатырох гадоў, калі, з ягоных словаў, «мы нават не ведаем, што адбудзецца праз чвэрць года».
Такое меркаванне звязваюць з адмовай ЕЗ вылучыць Вугоршчыне 20 млрд еўраў праз перасцярогі адносна правоў чалавека і карупцыі ў краіне.
Паводле Reuters, у Кіеве разлічваюць атрымаць першы транш на 4,5 млрд еўраў ад ЕЗ у сакавіку.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10